ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Хто на сайце?

Зараз на сайце 44 гасцей і адзін зарэгістраваны

flag                              gerb



"Помнит город, не забудет никогда!"

Онлайн-викторина

Падрабязней

"Беларусь помнит"

Викторина к Дню Победы

Падрабязней

К 80-летию освобождения Беларуси

Буктрейлер

Падрабязней

"Возвращение весны"

Пазл

Падрабязней

"Весна Победы"

фотоконкурс

Падрабязней

Брэстчына гістарычная і сучасная

Метадысты прапануюць

Падрабязней

"Пяром і пэндзлем"

Пісьменнікі-мастакі

Падрабязней

"Ці бывае свята ў Зямлі?"

Экалагічныя казкі

Падрабязней

"Кніга для дачкі"

Падрабязней

"Маленькі прынц"

Кніга ў горадзе, адзінаццаты выпуск

Падрабязней

"Остановить зло!"

Буктрейлер по книге И. Токаревой

Падрабязней

"Береги свои персональные данные"

Памятка

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

20.04.2024 – гульнятэка

20.04.2024

гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+.  З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А. С. Пшэўлоцкая/.

з 20.04.2024 – фотаконкурс “Весна Победы”

з 20.04.2024

фотаконкурс “Весна Победы” стартуе ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Задачамі конкурсу арганізатары вызначылі фарміраванне паважлівых адносінаў да памяці абаронцаў Айчыны, пачуцця патрыятызму, вывучэнне гісторыі Перамогі і Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у фотаконкурсе могуць узяць усе жадаючыя без абмежаванняў па ўзросту. Удзельнікам патрэбна даслаць на ўказаныя ў Палажэнні кантакты фатаграфію, зробленую з захаваннем некалькіх умоў: павінна прысутнічать кніга аб Вялікай Айчыннай вайне і элементы, звязаныя са зместам твора. Кнігі ваеннай тэматыкі вы знойдзеце ў публічных бібліятэках нашага горада. Фатаграфіі прымаюцца да 15 мая. Парадак арганізацыі фотаконкурсу, этапы і даты правядзення пазначаны ў Палажэнні аб правядзенні фотаконкурсу “Весна Победы” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл. для даведак: 40 36 90. Каардынатар конкурсу: загадчык сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая Н. А. Масалбасава/.

з 23.04.2024 па 28.04.2024 – анлайн-гульня “Помнит город, не забудет никогда!”

23.04.2024 - 28.04.2024

анлайн-гульня “Помнит город, не забудет никогда! ” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” складзена работнікамі чытальнай залы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гульня складаецца з пытанняў на веданне гісторыі роднага горада. Запрашаем усіх прыняць удзел у  пазнавальнай гульні і атрымаць прызы! Адказы прымаюцца на электронную пошту бібліятэкі. Узрост: 12+. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. І. І. Лукашова/.

23.04.2024 – перадсвяточная фантазія “Пасхальное настроение”

23.04.2024

на перадсвяточную фантазію “Пасхальное настроение” запрашае сяброў філіял № 1 “Гарадская бібліятэка”. Распачне сустрэчу ўрачыстае паэтычнае выступленне “Главный праздник всех христиан”. Далей з духоўным словам “Пасха Христова: значение, история и  современность ” перад аўдыторыяй выступіць іерэй храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Мікалай Пашкевіч. Цікава будзе даведацца ўсім прысутным пра велікодныя дызайнерскія сакрэты гараджанкі Валянціны Георгіеўны Скрыпко, якія яна стварае сваімі рукамі. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакае прагляд пазнавальнага відэароліка “Пасхальные традиции разных стран мира”. Пачатак у 12:00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: загадчык філіяла Л. М. Малашэня/.

23.04.2024 – сустрэча з псіхолагам “Я в этом мире: профессиональное самоопределение”

23.04.2024

сустрэча з псіхолагам Я в этом мире: профессиональное самоопределение” да месячніка прафарыентацыі ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” для вучняў 9 Б класа СШ № 18. Супрацоўнік псіхалагічнага цэнтра “Имаго” Кацярына Кіпель правядзе псіхалагічныя гульні і тэсты, якія дапамогуць будучым абітурыентам вызначыць свае прафесійныя схільнасці. Узрост: 14+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: заг. філіяла І. Я. Пабярэжная/.

25.04.2023 – пазнавальная гутарка “Азбука финансовой грамотности”

25.04.2024

пазнавальная гутарка “Азбука финансовой грамотности” падрыхтавана для вучняў 2 “А” класа гімназіі № 5 у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Дзяцей чакае гутарка “Денежная лаборатория”, размінка “Кто по профессии”, пазнавальная гульнятэка, мультхвілінкі і літаратурнае даследаванне “Денежные следы в сказках”. Пачатак у 10:30. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А. В. Новак/.

24.04.2024 – відэачасопіс “Чернобыль – дни испытаний”

24.04.2024

відэачасопіс “Чернобыль – дни испытаний” да Дня Чарнобыльскай трагедыі правядуць супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 8-х класаў ліцэя № 1. Падлеткаў чакае ўступнае слова бібліятэкара “Чернобыль – наша память и боль”, прагляд відэароліка “Чернобыль: вчера, сегодня, завтра”, пазнавальная віктарына “Что ты знаешь о Чернобыле?” і выстаўка-прагляд “Чернобыль: события и уроки”. Пачатак у 14:30. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар В. М. Юрчык/.

25.04.2024 – урок дабрыні і міласэрнасці “Евангельскія гісторыі чытаем разам”

25.04.2024

урок дабрыні і міласэрнасці “Евангельскія гісторыі чытаем разам” правядуць работнікі абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання ДУ “ТЦСАН г. Баранавічы”. Каментаваныя чытанні “Иона: история пророка, который хотел ослушаться Бога” нагадае аб тым, што выратаванне праз пакаянне можа быць падаравана Богам любому чалавеку. З духоўным словам “Имя древнего пророка в Новом Завете” да прысутных звернецца Мікалай Пашкевіч, іерэй Свята-Аляксандра-Неўскага храма. У фінале сустрэчы гасцей чакае майстар-клас “Вербачкі сваімі рукамі” і святочная фотасесія. Пачатак у 14:30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.

25.04.2024 – вечар “Літаратурная вячэра”
25.04.2024

вечар “Літаратурная вячэра” ў сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая прысвечаны Рубену Гальега – расійскаму пісьменніку з вельмі нялёгкім лёсам, аўтару кнігі “Я сижу на берегу”. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Пачатак у 18:28. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: загадчык сектара Н. А. Станкевіч/.

27.04.2024 – гульнятэка
27.04.2024

гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А. С. Пшэўлоцкая/.

28.04.2024 – пазнавальна-гульнявая праграма “Беседы с Незнайкой”
28.04.2024

пазнавальна-гульнявая праграма “Беседы с Незнайкой” у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая паведаміць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гісторыю стварэння іх любімага героя Нязнайкі і пра аўтара, які яго стварыў – Мікалая Носава. Падчас сустрэчы маленькіх гасцей чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя заданні і прагляд мультфільма “Незнайка учится рисовать”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз. У. Богдан/.

да 30.04.2024 – выстаўка малюнкаў “Мама мая”
да 30.04.2024

выстаўка малюнкаў “Мама мая” дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк дэманструецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. На выстаўцы прадстаўлена 40 работ, выкананых акварэллю, акрылам, маркерам і алоўкам, юнымі мастакамі ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 / адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.

Пазл “Вяртанне вясны”
 

Пазл “Вяртанне вясны” складзены супрацоўнікамі сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая. Усе жадаючыя змогуць згуляць у гэту забаўную ілюстраваную гульню на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. А. В. Купрыянава/.

Праект “Кніга ў горадзе”
 

У межах праекта “Кніга ў горадзе” цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая прадстаўляе жыхарам і гасцям горада Баранавічы на спецыяльных стэндах каля бібліятэкі кнігу Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц” у перакладзе на беларускую мову вядомай беларускай паэтэсай Нінай Мацяш, ураджэнкай Брэстчыны. QR-коды, размешчаныя на кожным стэндзе, выводзяць карыстальнікаў на аўдыёверсію, якую прадставіў наш земляк, выканаўца і рэжысёр Арцём Бадак. Чытач любога ўзросту знойдзе ў філасофскай казцы французскага пісьменніка тое, на што адгукаецца яго душа. Са шматлікімі беларускімі і замежнымі выданнямі гэтай кнігі на розных мовах свету можна азнаёміцца, завітаўшы ў сектар літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая, дзе аформлена тэматычная выстаўка. Узрост: 0+. Тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/.

Кніжныя экспазіцыі
 

з 30.03.2024выстаўка кніжных ілюстрацый “Усе мішкі ў госці да нас!” у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” прадставіць усімі любімых літаратурных мядзведзяў. Узрост: 0+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула/.

з 01.04.2024 – выстаўка-адзінства Беларусь и Россия – мы вместеДа Дня яднання народаў Беларусі і Расіі будзе чакаць наведвальнікаў у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/.

з 01.04.2024 – кніжная паліца спецыяліста Долгое эхо Чернобыляда Дня памяці Чарнобыльскай трагедыі прадстаўляе метадычныя матэрыялы з фонду сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая, якія будуць цікавыя і карысныя не толькі бібліятэчным спецыялістам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: метадыст В. Ф. Лазарчук/.

з 01.04.2024 – гумарыстычная выстаўка-настрой “Книжный Ералаш” чакае маленькіх наведвальнікаў у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая.  Узрост 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. К. А. Акуліч/.

з 01.04.2024выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : Великий художник слова ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” аформлена да 215-годдзя Мікалая Гогаля, рускага пісьменніка. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар  II кат. М. С. Рыбалтоўская/.

з 07.04.2024 – выстаўка-парада “Маленькие хитрости крепкого здоровья” да Сусветнага дня здароў’я чакае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар Н. Ф. Галуза/.

з 16.04.2024 – кніжная выстаўка “Живое слово православия” раскрые фонд праваслаўнай літаратуры абанемента аддела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.

з 17.04.2024 – выстаўка-падарожжа “Сведкі сівой даўніны” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” распавядзе аб замках, храмах і старажытных сядзібах Беларусі. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А. І. Зелянеўская/.

Да 460-годдзя англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра

з 01.04.2024цыкл выставак “Літтурызм”: Уильям Шекспир. Бессмертный удел великих строк” прадстаўлены на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар М. І. Міронава/.

з 22.04.2024юбілейная выстаўка “Шекспир на все времена” прадставіць у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” творы вялікага англійскага паэта і драматурга. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Вялічка/.

Да Міжнароднага дня дзіцячай літаратуры

з 01.04.2024выстаўка-каляндар “Юбілейная палічка”: “В волшебной стране героев Ханса Кристиана Андерсена чакае ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл. 66 95 59 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. Ф. Мікула/.

з 02.04.2024 – кніжная выстаўка “Яркие краски детской литературы” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар I кат. В.П. Кузняцова, бібліятэкар І кат. К. С. Ладуцька/.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker