Філіялы
Рэсурсы
- Базы даных
- Нашы выданні
- Фонды і калекцыі
- Літаратурныя скарбы “З глыбінь стагоддзяў да сучаснасці”
- Настольныя гульні
- Медыятэка. Выданні
- Фонд агучанай літаратуры
- Калекцыя рэдкіх кніг
- Калекцыі мініяцюрных выданняў
- Калекцыя літаратурна-мастацкіх часопісаў
- Калекцыя праваслаўнай літаратуры
- “Нямецкая мова як замежная”
- Калекцыя аўтографаў
- Прафесійная перыёдыка
- Медыя-аўтобус
- Інтэрнэт
- Дакументальныя фільмы
Вниманию милых дам!
Приглашаем присоединиться к виртуальному косплею “Читающие женщины в живописи”.
Падрабязней
«Я и библиотека»
Приглашаем читателей в возрасте 9 – 15 лет принять участие в онлайн-опросе
Падрабязней
"Хорошие манеры служат вам примером"
Поучаствуйте в онлайн игре для вежливых 6+ (к Всемирному дню спасибо)
Падрабязней
Интересно! Полезно! Познавательно!
Зал отраслевой литературы ЦГБ им. В. Тавлая предлагает новые возможности!
Падрабязней
Вниманию читателей!
Пункт выдачи нотно-музыкальной литературы открылся по ул. Горького, 20
Падрабязней
Анонс мерапрыемстваў на тыдзень
Анлайн-апытанне “Я и библиотека” для чытачоў 9 – 15 гадоў праходзіць на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Бібліятэкарам важна ведаць меркаванні юных наведвальнікаў дзіцячых бібліятэк нашага горада, каб удасканаліць прафесійную дзейнасць па бібліятэчнаму абслугоўванню дзяцей і падлеткаў /адк.: гал. бібліятэкар А. Г. Пяшчынская/. |
Выстаўка творчых работ антапсіхолага Я. Шчэбета “Сила внутри нас” дзейнічае ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Кожны жадаючы мае магчымасць пазнаёміцца з карцінамі аўтара, створанымі на аснове выкарыстання псіхалагічных практык, а таксама пакінуць у кнізе водгукаў свае ўражанні і пажаданні. Наведаць выстаўку можна да 28.02.2021. Даведкі па тэл.: 64 31 94. Узрост: 16+ /адк.: заг. аддзела Н. М. Кіпель, бібліятэкар В. У. Ермаленка/. |
Экспрэс-застаўка “Библиофреш” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” знаёміць з раманамі папулярнага брытанскага пісьменніка Пітэра Джэймса. Увазе зацікаўленых прапануюцца дэтэктыўныя раманы “Убийственно красиво”, “Убийственно жив”, “Убийства в стиле Action”, а таксама кнігі з серыі “Звёзды мирового детектива”, сярод якіх “За сумеречным порогом”, “Пророчество”, “Искушение”. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/. стиле Action”, а таксама кнігі з серыі “Звёзды мирового детектива”, сярод якіх “За сумеречным порогом”, “Пророчество”, “Искушение”. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/. |
Буктрэйлер “Давайте знакомые книжки откроем” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” нагадвае пра сюжэт і персанажаў цудоўнай прыгодніцкай трылогіі для дзяцей і падлеткаў “Кортик” – “Бронзовая птица” – “Выстрел” рускага савецкага пісьменніка А. Рыбакова, 110-годдзе якога адзначаецца сёлета. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар Н. Ф. Мікула/. |
Буктрэйлер “Тут оживают сказочные сны…” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прысвечаны 205-годдзю выдання бессмяротнай казкі “Шчаўкунчык” Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана. Выкарыстаныя ілюстрацыі таленавітага мастака Рэне Граефа надаюць буктрэйлеру асаблівы рамантычны настрой. Узрост: 0+ /адк.: заг. сектара цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі К. А. Раманюк/. |
Віртуальная выстаўка “Книги, которые звучат” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прадставіць навінкі агучанай літаратуры для людзей з аслабленым зрокам. Калекцыя агучанай літаратуры на сёняшні дзень складае больш за 700 экзэмпляраў мастацкіх і галіновых твораў і знаходзіцца ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар Т. В. Каваленка, бібліятэкар І кат. А. М. Іванова/. |
|
Акцыя “Литтуризм”: “Геніі свайго часу”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў І. Шамякіна і І. Мележа,праходзіць на абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Наведвальнікам прапануецца пазнаёміцца з выстаўкай кніг класікаў беларускай літаратуры, інфармацыйна-ілюстрацыйнымі матэрыяламі біяграфічнага характару, спісам экранізаваных твораў, цытат пісьменнікаў, а таксама цікавымі фактамі з жыцця юбіляраў. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. Т. І. Бурэц/. |
|
Да 235-годдзя з дня нараджэння В. Грыма, нямецкага пісьменніка 22.02.2021 – выстаўка-чароўны калейдаскоп “По следам сказок братьев Гримм” прадставіць увазе чытачоў калекцыю кніг казак братоў Грым з фонду гарадской бібліятэкі (Філіял № 1). Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар І кат. С. В. Чыжык/. 22.02, 24.02, 25.02.2021 – спектакль-гульня “Встреча на сказочной дороге” чакае ў гарадской бібліятэцы (Філіял № 1) навучэнцаў гімназіі № 3 г. Баранавічы. Бібліятэкары падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную тэматычную праграму: мультымедыйная пазнавальная прэзентацыя, інтэлектуальная размінка, літаратурны конкурс, творчае заданне, вясёлая эстафета, гульня, знаёмства з казачным персанажам, мульцяшны сюрпрыз і інш. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. С. В. Чыжык/. 22.02.2021 – спектакль-гульня “Встреча на сказочной дороге” чакае навучэнцаў 2 Г класа гімназіі № 3. Пачатак у 11:00. 24.02.2021 – спектакль-гульня “Встреча на сказочной дороге” чакае навучэнцаў 2 Б класа гімназіі № 3. Пачатак у 12:00. 25.02.2021 – спектакль-гульня “Встреча на сказочной дороге” чакае навучэнцаў 2 В класа гімназіі № 3. Пачатак у 11:30. да 28.02.2021 – старонка літаратурнага календара “Карагод юбілейных дат” пад назвай “Жили-были братья Гримм” у сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая распавядае пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну знакамітага казачніка. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. |
|
Да Міжнароднага дня роднай мовы Лінгвістычны бібліятурнір “Па літаратурных сцяжынках…” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прадставіць цікавыя інтэлектуальныя заданні “Хто я?” і “Казачны перакладчык” на веданне беларускай мовы, літаратурных персанажаў, а таксама на кемлівасць. Узрост: 6+ /адк.: гал. бібліятэкар А. Г. Пяшчынская/.Відэападарожжа “Прагулка па роднаму краю” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прапануе ўвазе зацікаўленых кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць Брэсцкай вобласці і знаёмства з гарадамі Брэст і Баранавічы. Узрост: 0+ /адк.: загадчык бібліятэкі І. Я. Пабярэжная/. 22.02.2021 – акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” адбудзецца ў гарадской дзіцячай бібліятэцы (Філіял № 3). У гэты дзень наведвальнікі змогуць пачуць песні на беларускай мове, разгадаць загадкі і крыжаванкі, прысвечаныя беларускім святам і традыцыйным нацыянальным стравам, паспрабаваць адказаць на пытанні літаратурнай віктарыны, узгадаць беларускія прыказкі і прымаўкі, паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў і атрымаць цукеркі за ўдзел. Узрост: 6+ /адк.: заг. бібліятэкі А. М. Болтуць, гал. бібліятэкар Н. Ф. Галуза/. да 24.02.2021 – патрыятычная акцыя “Вучымся беларускасці ў класікаў” праходзіць у гарадской бібліятэцы (Філіял № 1). Бібліятэкары падрыхтавалі для наведвальнікаў тэматычную выстаўку кніг класікаў беларускай літаратуры, а таксама запрашаюць паўдзельнічаць у віктарыне “Радкі, знаёмыя з дзяцінства” (адгадаць аўтараў вершаваных радкоў), бліц-апытанні “Літаратурныя імёны” (узгадаць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў па іх партрэтах), лінгвістычным спрынце “Беларуская скарбонка” (выканаць тэматычныя заданні) і конкурсе “Перакладчык”. Узрост: 16+ /адк.: заг. аддзела Н. К. Арцём/. да 28.02.2021 – інфармацыйна-метадычная выстаўка “Мовы рысы непаўторныя” экспануецца ў аддзеле метадычнай і аналітычнай работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Кожны зацікаўлены можа пазнаёміцца з тэматычнай падборкай метадычных матэрыялаў у дапамогу да афармлення тэматычных выставак і правядзення мерапрыемстваў. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. В. Рашэтнік/. |
22.02.2021 |
на вэбінар па адукацыі з кансультацыйным цэнтрам EducationUSA ў сектар літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая запрашаюцца настаўнікі і выкладчыкі англійскай мовы, старшакласнікі і студэнты з добрым валоданнем англійскай мовы. Падчас сустрэчы на інтэрнэт-платформе Zoom удзельнікі вызначаць, чым адрозніваюцца адзін ад аднаго дакументы CV і рэзюмэ, і як эфектыўна іх падрыхтаваць. Пачатак у 16:00. УВАГА! Удзел у мерапрыемстве магчымы толькі па папярэдняй рэгістрацыі па тэл.: 40 36 90. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч/. |
24.02.2021 |
пасяджэнне Virtual Conversation Club /Віртуальны гутарковы клуб/ у рамках месяца афра-амерыканскай гісторыі адбудзецца ў сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая на інтэрнэт-платформе Zoom. У якасці запрошанага госця выступіць афра-амерыканскі студэнт з Паўночнай Караліны ЗША Райан Вільямс. Ён запрашае да дыялогу на тэму “Historically Black Colleges and Civil Rights through the Prism of Sports” настаўнікаў і выкладчыкаў англійскай мовы, старшакласнікаў і студэнтаў з добрым валоданнем англійскай мовы. Пачатак у 17:30. УВАГА! Удзел у мерапрыемстве магчымы толькі па папярэдняй рэгістрацыі па тэл.: 40 36 90. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. А. У. Пасадская/. |
да 25.02.2021 |
інтэрнэт-галасаванне за лепшую працу віртуальнага творчага конкурса “Про котов, котят и кошек – обитателей окошек” праходзіць на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная ібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках правядзення акцыі “Кошкин день в библиотеке” да Сусветнага дня котак 1 сакавіка 2021 года ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы па адрасе: вул. Камсамольская , 23 А. Даведкі па тэл.: 66 29 13, 66 29 14. Узрост: 0+ /адк.: нам. дырэктара па рабоце з дзецьмі А. М. Робак, заг. сектара К. А. Раманюк/. |
26.02.2021 |
на спектакль у форме музычнай казкі “Как Мурзик всем помогал” у цэнтральную гарадскую дзіцячую бібліятэку запрашаюцца ўсе жадаючыя. Напачатку сустрэчы вядучая пагутарыць з дзецьмі на тэму “Буду я послушным”, пасля чаго пачнецца дзеянне спектакля. Прысутныя сустрэнуцца з такімі казачнымі персанажамі, як Мурзік, Барбос, Курачка, Зайчаня, Вавёрка, Вожычыха, Варона і інш. Пачатак у 17:30. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Д. В. Аўсяпян/. |
да 26.02.2021 |
акцыя “Калейдоскоп интересных судеб” у зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая накіравана на знаёмства чытачоў з серыяй кніг “Жизнь замечательных людей”. Увазе наведвальнікаў бібліятэкі прадстаўлены “кніжны развал” з розных выданняў дадзенай серыі. Зацікаўленым прапануецца выканаць інтэлектуальнае заданне – па невялічкіх біяграфічных фактах адгадаць, якім гістарычным асобам прысвечаны шэраг выданняў. Кожны ўдзельнік акцыі атрымае тэматычную інфармацыйную закладку. Узрост: 12+ /адк.: заг. аддзела Н. М. Кіпель, бібліятэкар Т. В. Каваленка/. |
27.02.2021 |
гадзіна здароўя “Ароматы в жизни женщины” пройдзе ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Сустрэча пачнецца з уступнага слова вядучай “Быть здоровым без лекарств” аб значэнні розных прыродных фактараў для чалавека і знаёмства з інфармацыйнай выставай “Здоровье: приятное с полезным”. Прысутных чакае сустрэча і тэматычны дыялог з менеджарам-кансультантам па ароматэрапіі і здароваму ладу жыцця І. В. Чудук, а таксама агляд выстаўка творчых работ антапсіхолага Я. Шчэбета “Сила внутри нас”. Пачатак у 14:00. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар В. У. Ермаленка/. |
да 28.02.2021 |
кніжная выстаўка “Строкою в летопись города” аформлена ў зале галіновай літаратуры (краязнаўства) цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая да 90-гадовага юбілею краязнаўцы А. Шоцкага. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі юбіляра, артыкуламі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, біяграфічнымі звесткамі. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. І. І. Лукашова/. |
Да Дня абаронцаў Айчыны Пазнавальная гульня “От клинка и штыка до могучих ракет” чакае зацікаўленых на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Удзельнікам прапануецца цікавае заданне на веданне ваеннай, даследчай тэхнікі і зброі са старажытных часоў і да сучаснасці. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. да 28.02.2021 – зона кніжнага камфорту “В центре внимания” : “Для вас, мужчины” дзейнічае ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Увазе наведвальнікаў прапануюцца кніжна-ілюстрацыйныя матэрыялы, часопісы і газеты для мужчын на розныя тэмы: рыбалка, спорт, аўтамабілі, тэхніка і інш. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. Н. М. Верамейчык/. |
да 28.02.2021 |
літаратурны каляндар “Калейдоскоп юбилеев” у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы прадстаўляе старонку пад назвай “Очарованный странник русской литературы”, аформленую да 190-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка М. Лескова. Выставачную экспазіцыю складаюць мастацкія творы аўтара-юбіляра, а таксама інфармацыйна-ілюстрацыйныя матэрыялы біяграфічнага зместу. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар А. В. Цітова/. |
да 28.02.2021 |
выстаўка “Дата в календаре” прадстаўляе наведвальнікам цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі дзве інфармацыйна-ілюстрацыйныя экспазіцыі: “Чудеса природы” да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў і “Любовь в веках” да Міжнароднага дня закаханых. На выстаўцы прадстаўлена тэматычная літаратура з фонду бібліятэкі. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар А. В. Цітова/. |
да 28.02.2021 |
выстаўка “Читаем – слушая: новинки аудиокниг” у зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая чакае аматараў агучаных кніг. Зацікаўленым прапануецца тэматычная і жанравая разнастайнасць аўдыякніг, сярод якіх можна знайсці мастацкую літаратуру (класіку і сучасных аўтараў), навукова-папулярную, рэлігійную і інш. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар В. У. Ермаленка/. |
да 28.02.2021 |
тэматычная паліца “Акцэнты”: “Компьютеры, программы…” у зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая афомлена да Дня камп’ютаршчыка. Увазе наведвальнікаў прапануюцца тэматычныя кнігі, часопісы, актуальныя артыкулы з перыядычных выданняў з фонду бібліятэкі. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І кат. Н. М. Верамейчык/. |
да 28.02.2021 |
выстаўка прафілактыкі захворванняў “Здоровье как мудрость и мера жизни” ў рамках факультатыву “Школа Айбаліта” з нагоды Сусветнага дня хворага чалавека ў гарадской бібліятэцы (Філіял № 4) прадстаўлена выданнямі аб здаровым ладзе жыцця, карыснымі рэкамендацыямі аб тым, як зберагчы сваё здароўе і пазбавіцца ад хвароб /адк.: бібліятэкар І кат. А. В. Мытніцкая/. |
да 28.02.2021 |
літаратурны каляндар “Карагод юбілейных дат” у сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая прадстаўляе ўвазе зацікаўленых выставачныя экспазіцыі: “Жили-были братья Гримм” – да 235-годдзя з дня нараджэння нямецкага пісьменніка В. Грыма; “Всем детям ровесница” – да 115-годдзя рускай паэткі А. Барто; “Шчодры талент” – да 100-годдзя беларускага пісьменніка І. Мележа; “Майстэрства здзіўлення” – да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Ягоўдзіка; “Наталюся з гаючай вясны…” – да 55-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка А. Бадака. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. |
Да 65-годдзя з дня нараджэння У. Ягоўдзіка, беларускага пісьменніка да 28.02.2021 – адна са старонак літаратурнага календара “Карагод юбілейных дат” пад назвай “Майстэрства здзіўлення” ў сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і прадстаўляе яго творы. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. да 28.02.2021 – літаратурны каляндар “Калейдоскоп юбилеев”: “Пошукі слова” прадстаўляе увазе наведвальнікаў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі мастацкія творы аўтара і біяграфічныя звесткі аб ім. Узрост: 6+ /адк.: галоўны бібліятэкар А. В. Цітова/. да 28.02.2021 – выстаўка-каляндар “Юбілейная палічка”: “Падарункі ад дзядзькі Ягоўдзіка” ў гарадской бібліятэцы (Філіял № 4) прадстаўлена творамі пісьменніка /адк.: бібліятэкар М. С. Рыбалтоўская/. |
Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка І. Мележа да 28.02.02.2021 – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей” у зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая прадстаўлены юбілейнай старонкай “Летапісец Палескай зямлі”. Наведвальнікаў чакае знаёмства з літаратурнай спадчынай беларускага пісьменніка, а таксама з яго жыццёвым шляхам. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар Т. В. Каваленка/. да 28.02.2021 – старонка літаратурнага календара “Карагод юбілейных дат” пад назвай “Шчодры талент” у сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і прадстаўляе яго творы. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. да 28.02.2021 – выстаўка-партрэт “Іван Мележ. Геній свайго часу” ў гарадской дзіцячай бібліятэцы (Філіял № 3) прадстаўляе выданні юбіляра, крытычныя і біяграфічныя матэрыялы /адк.: бібліятэкар І кат. Л. І. Януш/. да 28.02.2021 – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика”: “Ён дараваў несмяротнасць людзям на балоце” ў гарадской бібліятэцы (Філіял № 4) прадстаўляе творы пісьменніка, біяграфічныя і крытычныя матэрыялы /адк.: бібліятэкар І кат. І. В. Саванец/. |
Да дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў да 28.02.2021 – інфармацыйна-метадычная выстаўка “Долг. Честь. Память” аформлена ў аддзеле метадычнай і аналітычнай работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Увазе наведвальнікаў прапануюцца інфармацыйныя і сцэнарныя матэрыялы ў дапамогу да падрыхтоўкі і арганізацыі мерапрыемстваў і выставак да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Узрост: 16+ /адк.: заг. аддзела І. А. Рушніцкая/. да 28.02.2021 – кніжная выстаўка “Служили достойно Отчизны сыны” экспануецца на абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Да ўвагі чытачоў – тэматычная падборка мастацкіх твораў беларускіх і расійскіх аўтараў. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. Т. І. Бурэц/. |
Хто на сайце?
Зараз на сайце 16 гасцей і адзін зарэгістраваны