ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

pcpi3

Матэрыялы

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

20 красавіка  гульнявы практыкум English for Kids “Speak & Play

20.04.2019

гульнявы практыкум English for Kids “Speak & Play для сфарміраваных груп (дзеці 4-5 і 6-7 гадоў) у сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая правядзе настаўніца англійскай мовы, валанцёр Вольга Кавалёва. Пачатак у 10:30. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Узрост: 0+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

20 красавіка  літаратурна-гульнявая сустрэча Английский & Белорусский

20.04.2019

літаратурна-гульнявая сустрэча Английский & Белорусский для дзяцей 10-12 гадоў адбудзецца ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Праграма вывучэння англійскай і беларускай моў уключае ў сябе знаёмства з лепшымі англамоўнымі кнігамі, выкананне творчых заданняў, удзел у інтэрактыўных гульнях і стасункі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Гутарка на занятках вядзецца толькі на англійскай і беларускай мовах. Сустрэчы распрацоўвае і праводзіць выкладчык англійскай і беларускай моў Ганна Новік. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Пачатак у 12:00. Узрост: 6+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

21 красавіка  практыкум Swedish & English /Английский & шведский для начинающих”

21.04.2019

практыкум Swedish & English /Английский & шведский для начинающих” для сфарміраванай групы пройдзе ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Занятак правядзе валанцёр, перакладчык, аспірант і выкладчык ВНУ Марыя Крупеніна. Пачатак у 11:00. Узрост 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч/;

21 красавіка  настольныя гульні для дарослых і дзяцей

21.04.2019

настольныя гульні для дарослых і дзяцей прапануюць гараджанам  супрацоўнікі  сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Цікавы адпачынак чакае ўсіх жадаючых з 13:00 да 18:00 (вул. Леніна, 53). Дзеці да 12 гадоў запрашаюцца толькі разам з бацькамі. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч/;

22 красавіка  выстаўка-памяць “Калі б не тая ноч красавіка…: Чарнобыльская трагедыя ў творах мастацтва”

22.04.2019

выстаўка-памяць “Калі б не тая ноч красавіка…: Чарнобыльская трагедыя ў творах мастацтва” аформлена ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Наведвальнікі выставачнай экспазіцыі змогуць пазнаёміцца з творамі мастацтва, у якіх яскрава раскрываецца тэма чарнобыльскай трагедыі. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. Н. М. Верамейчык/;

22 красавіка  гадзіна ваеннай гісторыі “Хатынь – трагедия и память”

22.04.2019

гадзіна ваеннай гісторыі “Хатынь – трагедия и память” пройдзе ў гарадской дзіцячай бібліятэцы (Філіял № 3) для вучняў 4-х класаў гімназіі № 3. Падчас уступнага слова вядучая раскажа аб трагедыі, якая здарылася 75 гадоў назад у беларускай вёсцы Хатынь. Школьнікі паспрабуюць адказаць на пытанні віктарыны “Великая Отечественная война”, паслухаюць вершы пра Хатынь і гукі яе журботных званоў, пазнаёмяцца з электроннай прэзентацыяй “Хатынь – наша памяць і боль”. Пачатак у 14:00. Узрост: 6+ /адк.: гал. бібліятэкар Н. Ф. Галуза, бібліятэкар ІІ кат. В. І. Саўчык/;

22 красавіка  выстаўка-бібліятэрапія “Апостол живых душ”

22.04.2019

выстаўка-бібліятэрапія “Апостол живых душ” /з цыкла выстаў “Исцеляющая классика”/ аформлена да 210-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Мікалая Гогаля у гарадской бібліятэцы (Філіял № 4). Кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з творамі класіка рускай літаратуры і біяграфічнымі матэрыяламі. Узрост: 12+ /адк.: заг. аддзела Л. М. Малашэня/;

23 красавіка  літаратурнае падарожжа “В гостях у литературных героев”

23.04.2019

адправіцца ў літаратурнае падарожжа “В гостях у литературных героев” вучняў 1 А класа СШ № 18 запросяць супрацоўнікі гарадской бібліятэкі (Філіял № 4). Дзеці паўдзельнічаюць у азнаямленчай гульні-віктарыне “Узнай, прочти и полюби”. Падчас дзеяння лялечнага міні-спектакля “Азбука библиотеки” казачныя персанажы пазнаёмяць дзяцей у даступнай форме з асноўнымі прынцыпамі і асаблівасцямі працы бібліятэкі. Пачатак у 11:00. Узрост: 6+ /адк.: заг. бібліятэкі І. Я. Пабярэжная/;           

25.04.2019 – у літаратурнае падарожжа “В гостях у литературных героев” вучняў 1 Б класа СШ № 18 запросяць супрацоўнікі гарадской бібліятэкі (Філіял № 4). Пачатак у 10:50 Узрост: 6+ /адк.: заг. бібліятэкі І. Я. Пабярэжная/;

24 красавіка  бібліяпрадоўжанка “Чтение как творчество”: гульнявая праграма “Сказочная карусель”

24.04.2019

удзельнікаў бібліяпрадоўжанкі “Чтение как творчество” ў гарадской дзіцячай бібліятэцы (Філіял № 3) чакае гульнявая праграма “Сказочная карусель”. На мерапрыемства завітаюць вучні 2 Б класа СШ № 16. Аб тым, якія бываюць казкі і як яны з’явіліся на свет, маленькія госці бібліятэкі даведаюцца падчас уступнага слова вядучых. Дзеці пачытаюць разам казку “Принцесса на горошине” і адкажуць на пытанні па яе сюжэце. Школьнікам будзе прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе “Узнай героя по описанию”, гульні “Волшебные слова”, віктарынах “Угадай сказку”, “Чей предмет”, а таксама выканаць тэматычнае заданне, разгадаць крыжаванку і паглядзець мультфільм. Пачатак у 12:00. Даведкі па тэл.: 42 47 00. Узрост: 6+ /адк.: гал. бібліятэкар Н. Ф. Галуза, бібліятэкар ІІ кат. В. І. Саўчык/;

Да Вялікадня

24.04.2019

Да Вялікадня ў публічных бібліятэках горада будуць аформлены святочныя выставачныя экспазіцыі інфармацыйна-ілюстрацыйных матэрыялаў аб гісторыі ўзнікнення свята і яго традыцыях. 

24.04.2019 – выстаўка адной кнігі “В трудах и молитвах: Святые во Христе. Святой равноапостольный великий князь Владимр” пазнаёміць наведвальнікаў абанемента з маляўнічай кнігай з серыі “Святые во Христе”, прысвечанай жыццяпісу вялікага праваслаўнага святога. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. І. Кузьміч/; 

 

28.04.2019 – старонка календара “Этот день в истории, аформленая пад назвай “Вечной Пасхи живительный свет” у цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы прадставіць увазе наведвальнікаў кнігі на велікодную тэматыку.Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар В. М. Юрчык/;

25 красавіка  медыяэкскурс “О самых необычных скульптурах и памятниках мира”

25.04.2019

медыяэкскурс “О самых необычных скульптурах и памятниках мира”, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і скульптур, адбудзецца ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы для вучняў 10 В класа СШ № 14. Прысутныя даведаюцца аб гісторыя ўзнікнення першых помнікаў, адправяцца ў слайд-падарожжа “Самые необычные скульптуры и памятники мира”, возьмуць удзел у экспрэс-віктарыне “Необычные памятники Беларуси” і паглядзяць відэаролік “Самые необычные скульптуры мира”. Пачатак у 14:15. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар Т. В. Велянцейчык/;

25 красавіка  кніжнае дэфіле “Пусть звонко детство смеётся”

25.04.2019

кніжнае дэфіле “Пусть звонко детство смеётся” адбудзецца ў гарадской бібліятэцы (Філіял № 1). Вучняў 1 Б класа гімназіі № 3 чакае займальная сустрэча і асабістае знаёмства з казачнымі персанажамі: царэўнай Несмяянай, казачным Царом, Чырвонай Шапачкай. Разам з дзецьмі яны выканаюць літаратурнае заданне “Собери пазл”, возьмуць удзел у гульні з кашалёчкамі “Кто быстрей”, эстафеце “Передай шарик”. Напрыканцы сустрэчы прысутных чакае дэфіле казачных герояў “Превращение”. Пачатак у 11:30. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. В. Чыжык/;

26 красавіка  майстэрня-скрыпторый “Цуд імя якому – кніга”

26.04.2019

у майстэрню-скрыпторый “Цуд імя якому – кніга” збяруцца вучні вучні 3 В класа СШ № 17. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца шмат цікавага аб незвычайных кніжках, пагутараць на тэму “Друкаваная кніга – падарунак Скарыны”, пасля чаго іх чакае віртуальнае падарожжа ў мінулае “Ці лёгка перапісаць кнігу?”, знаёмства з арт-старонкай “Шэдэўр мастацтва – рукапісная кніга”. Паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага перапісчыка кніг можна будзе ў майстэрні-скрыпторыі “Прыгожа літары выводзім мы пяром…”. Таксама ўсе прысутныя змогуць пазнаёміцца з цікавай тэматычнай выстаўкай “Кнігі, якія ўражваюць!”. Сустрэча адбудзецца ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Пачатак у 11:30. Узрост: 6+ /адк.: заг. аддзела Н. М. Кіпель/;

26 красавіка  гульнятэка на англійскай мове

26.04.2019

гульнятэка на англійскай мове ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая прапануе  наведвальнікам гульню “The Story Telling Game”, у працэсе якой удзельнікі будуць ўдасканальваць сваю гутарку на англійскай мове і развіваць фантазію, складаючы казкі. Пачатак у 16:00. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэл.: 40 36 90. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ В. У. Якубовіч/;

26 красавіка  выстаўка-гульня “Загадки Шекспира”

26.04.2019

выстаўка-гульня “Загадки Шекспира”, прымеркаваная да 455-годдзя з дня нараджэння англійскага паэта Уільяма Шэкспіра, чакае наведвальнікаў сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая на працягу ўсяго працоўнага дня. Прысутным будзе прапанавана пазнаёміцца з творчасцю класіка сусветнай паэзіі з дапамогай электроннага дадатку iPad “Shakespeare”, у якім сабраны санеты, камедыі, трагедыі і іншыя творы аўтара. Удзельнікам сустрэчы будзе прапанавана запоўніць прабелы ў знакамітых шэкспіраўскіх цытатах, выкарыстаўшы сімвалы эмодзі. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. А. У. Пасадская/;

27 красавіка  настольныя гульні для дарослых і дзяцей

27.04.2019

настольныя гульні для дарослых і дзяцей прапануюць гараджанам  супрацоўнікі  сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Цікавы адпачынак чакае ўсіх жадаючых з 12:00 да 18:00 (вул. Леніна, 53). Дзеці да 12 гадоў запрашаюцца толькі разам з бацькамі. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар І кат. А. У. Пасадская/;           

28.04.2019настольныя гульні для дарослых і дзяцей прапануюць гараджанам  супрацоўнікі  сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Цікавы адпачынак чакае ўсіх жадаючых з 13:00 да 18:00 (вул. Леніна, 53). Дзеці да 12 гадоў запрашаюцца толькі разам з бацькамі. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч/;

28 красавіка  практыкум Swedish & English /Английский & шведский для начинающих”

28.04.2019
практыкум Swedish & English /Английский & шведский для начинающих” для сфарміраванай групы пройдзе ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Занятак правядзе валанцёр, перакладчык, аспірант і выкладчык ВНУ Марыя Крупеніна. Пачатак у 11:00. Узрост 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В. У. Якубовіч/;

Да 30 красавіка  выстаўка “Вечность и момент. 1918–1939 – Польша сильная архитектурой”

Да 30.04.2019

выстаўка “Вечность и момент. 1918–1939 – Польша сильная архитектурой”, прысвечаная польскай архітэктуры міжваеннага перыяду, дзейнічае ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Экспазіцыя прадстаўлена Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча (РП), Фондам “Центр Архитектуры”, Генеральным консульствам РП ў Брэсце і Польскім Інстытутам ў Мінску. На ёй прадстаўлена 31 выставачная табліца, дапрацаваная Генеральным консульствам РП у Брэсце і Польскім Інстытутам ў Мінску пры супрацоўніцтве з доктарам тэхнічных навук Міхалам Пшчулкоўскім з Акадэміі Мастацтваў у Гданьску. Наведвальнікаў выставы чакае каштоўная інфармацыя аб помніках польскай архітэктуры міжваеннага перыяду, многія з якіх цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Заходняй Беларусі – у Брэсце, Гродна, Баранавічах, Навагрудку і іншых гарадах і мястэчках. Прадстаўленую экспазіцыю можна наведаць штодня з 10.00 да 19.00 па адрасу вул. Леніна, 51. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Узрост: 12+ /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/;

 

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker

Дзецям і іх бацькам

det