ДУК "Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"                      
Get Adobe Flash player

pcpi3

Матэрыялы

Гісторыя

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка

cgdb
Гісторыя бібліятэкі пачалася пасля прыняцця Баранавіцкім гарвыканкамам Рашэння № 579 ад 07.08.1952 г. “Аб адкрыцці 2-й дзіцячай бібліятэкі па вул. Навамышскай, 80”. Са жніўня 1954 года ў яе структуры з’явілася чытальная зала, а фонд дзіцячай бібліятэкі на гэты перыяд налічваў больш за 12 тысяч экзэмпляраў. У 1972 годзе закончылася будаўніцтва тыпавога будынку для бібліятэкі (вул. Камсамольская, 23 А), і яна пераехала ў новае прасторнае памяшканне, у якім вырасла не адно пакаленне маленькіх чытачоў.

Тут і сёння гасцінна расчынены дзверы для ўсіх, хто любіць чытаць, хто сябруе з кнігай. У 1978 годзе, у выніку цэнтралізацыі, дзіцячая бібліятэка № 2 набыла статус цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі і стала каардынацыйна-метадычным цэнтрам для дзіцячых і школьных бібліятэк горада. Ажыццяўленню гэтых функцый дапамагае прафессійны клуб “Палада”, што аб’ядноўвае супрацоўнікаў гэтых бібліятэк. ЦГДБ арганізуе агульнагарадскія мерапрыемствы: Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі”, конкурс “Лета і кніга”, сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі і прэзентацыі дзіцячых перыядычных выданняў. Тут пастаянна абнаўляюцца экспазіцыі выставак па творчасці дзіцячых пісьменнікаў, праглядаў, якія садзейнічаюць патрыятычнаму, экалагічнаму, этычнаму і прававому выхаванню, фарміраванню здаровага ладу жыцця. Існуюць нестацыянарныя формы абслугоўвання чытачоў: выязная чытальная зала ў межах свята горада "Баранавіцкая вясна", бібліобус "Кнігі едуць у Бараўкі", летні аздараўленчы лагер "Мара".

Структура

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка

У структуры ЦГДБ працуюць падраздзяленні:

- Абанемент для дашкольнікаў і вучняў 1-5 класаў. Для маленькіх чытачоў распрацавана праграма “Школа “Вырастай-ка”, мэта якой – прыцягненне да чытання праз цыклы гульнявых, забаўляльных і навучальных мерапрыемстваў. Немалаважнае значэнне ў рэалізацыі гэтай праграмы мае дзейнасць лялечнага тэатра “Капризка”, створанага ў 1991 годзе. Вучні пачатковых класаў удзельнічаюць у пасяджэннях экалагічнага клуба “Воробышек” (1998 г.).
- Абанемент для вучняў 6-9 класаў прапануе кнігі ў дапамогу школьнай праграме, літаратуру аб жыцці падлеткаў, выданні, якія дапамогуць арганізаваць адпачынак, выбраць захапленне па душы і развіць яго. Самыя дапытлівыя і актыўныя чытачы прымаюць удзел у рабоце клуба “Хачу ўсё ведаць”, які існуе ў бібліятэцы з 1991 года.

- Чытальная зала абслугоўвае ўсе катэгорыі чытачоў, арганізуе даведачна-бібліяграфічны апарат на фонд ЦГДБ, фарміруе фонд даведачнай, галіновай, вучэбнай і краязнаўчай літаратуры. Каля 200 тэматычных папак рознай тэматыкі, у першую чаргу краязнаўчых, дапамагаюць эфектыўнаму выкананню чытацкіх запытаў, правядзенню мерапрыемстваў і арганізацыі выставак-праглядаў.
- Абанамент для дарослых садзейнічае сямейным паходам у бібліятэку. Не толькі дзеці, але і іх бацькі, бабулі і дзядулі могуць зараз выбраць кнігі для чытання: сучасныя перыядычныя выданні, папулярныя раманы, дэтэктывы, прыгоды, а таксама класічныя творы розных жанраў.
 ЦГДБ камп’ютарызавана, яе чытачы маюць магчымасць звяртацца за інфармацыяй у Інтэрнэт і карыстацца такімі паслугамі як капіраванне і сканіраванне матэрыялаў, перанос інфармацыі на папяровы носьбіт, раздрукоўка тэкстаў з электоронных дыскаў. З 2013 года абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Рэжым працы

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка

Адрас: 225409 вул. Камсамольская, 23 “А”
Час працы: 10.00-19.00, (выхадны - нядзеля)
санітарны дзень – трэцяя пятніца месяца
Тэлефон:

66-29-13

66-88-67

66-29-14

Еmail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мы вконтактеYoutube-logoTwitter

Горад на фота

Бібліяфакт

bibl

Букер экспрэс

buker

Дзецям і іх бацькам

det