Дапамагчы людзям, якія зусім не бачаць ці маюць парушэнні зроку, адчуць паўнату жыцця і рэалізаваць сябе ў ім – задача дзяржавы, сацыяльных службаў і бібліятэкі. Людзі з аслабленым зрокам маюць магчымасць карыстацца сістэмай бібліятэчнага абслугоўвання.
25 красавіка 2008 г. у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая адбылося адкрыццё фонду агучанай літаратуры. Спачатку гэта былі 50 кніг на аўдыякасетах: мастацкія творы беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў розных жанраў. Пазней фонд папоўніўся новымі мастацкімі творамі і навукова-папулярнай літаратурай па розных галінах ведаў.
Сёння фонд налічвае 894 экзэмпляраў аўдыёкніг.
Атрымаць літаратуру для чытання можна штодзённа з 10.00 да 19.00 у чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В.П. Таўлая (вул. Леніна, 51).
Даведкі па тэлефоне: 64 - 31 - 94 .