ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

HarryPotter

Літаратурна-мастацкія часопісы – "... перыядычныя выданні, часцей за ўсё штомесячныя, якія знаёмяць чытача з навінкамі арыгінальнай альбо перакладной літаратуры і навінамі літаратурнага жыцця і садзейнічаюць фарміраванню грамадскай думкі…” – такое вызначэнне даюць энцыклапедыі. 
У свой “зорны” час літаратурна-мастацкія часопісы былі надзвычай папулярнымі, лепшыя публікацыі на іх старонках абмяркоўваліся ўсёй краінай. Тыражы іх адлічваліся сотнямі тысяч, у бібліятэках існавала чарга на чытанне новых нумароў.
Зараз масавы чытач выбірае іншыя выданні ці знаёміцца з навінкамі літаратуры праз Інтэрнэт-рэсурсы. Але аўдыторыя прыхільнікаў гэтых часопісаў застаецца значнай. Бо, па-ранейшаму, яны прапануюць навейшыя дасягненні літаратурнай дзейнасці айчынных і замежных пісьменнікаў, змяшчаюць аналітычныя агляды і крытычныя матэрыялы, якія дапамагаюць зразумець творчасць аўтараў. Нярэдка на гэтых старонках з’яўляюцца імёны невядомых талентаў, творы якіх затым становяцца бестселерамі.
Кожны нумар літаратурна-мастацкага часопіса – гэта зборнік, які прапануе чытачу той жанр літаратуры, які яму бліжэй: апавяданні і аповесці, паэзію, нарысы, эсэ, мемуары, рэцэнзіі на новыя кнігі і, вядома ж, раманы. Узяўшы ў рукі нумар часопіса, абавязкова знойдзеш свой твор.
 У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. П. Таўлая ганарацца калекцыяй літаратурна-мастацкіх часопісаў, якія захоўваюцца ў яе фондах (у асноўным у зале галіновай літаратуры). Падпіска на многія з іх ажыццяўляецца, пачынаючы з канца 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Толькі такія часопісы застаюцца крыніцай для знаёмства чытачоў з беларускай, рускай і замежнай літаратурай не толькі сучаснасці, але і мінулага.

 Спіс літаратурна-мастацкіх часопісаў / гады выдання:

1. Аврора /1979, 1989-1994
2. Волга / 1975-1979, 1981
3. Всемирная литература / 1997-2009
Знамя
4. Дон / 1968-1983, 1985-1995
5. Дружба / 1989-1991
6. Дружба народов / 1967-1993, 1996-1998
7. Если / 1993-2012 
8. Звезда / 1968-1998
9. Знамя / 1964-2011
10. Иностранная литература / 1963-2011
11. Молодая гвардия / 1972-1994
12. Москва / 1966-1995
13. Мы /1991, 1993-2013
14. Надежда /1993-2000
15. Наш современник / 1970-1971, 1973-2008 (з 2011 г. па падпісцы атрымлівае абанемент)
16. Нева / 1965-1967, 1969-1995 
17. Новая юность / 1997-1998
18. Новый мир / 1965-1968, 1970-1993 Путевод
19. Октябрь / 1965-1970, 1972-1996
20. Парус /1989-1993
21. Приключения и фантастика /1993
22. Путеводная звезда / 2001-2010
23. Роман-газета / 1968-1973, 1975-1981, 1988, 1990-1993 
24. Россияне /1991-1993
25. Сибирские огни / 1975-1994

Юность26. Смена /1990-2007, 2010-2012 
27. Урал / 1981-1984, 1986-1991, 1994
28. Юность / 1966-1969, 1971-2010

Даведацца пра тое, што адбывалася і адбываецца зараз у прозе, лірыцы, літаратурнай крытыцы айчыннай літаратуры чытачы могуць з такіх часопісаў:
Дзеяслоў

 

 

 

 

 

lit nem1. Дзеяслоў / 2005-2015

2. Крыніца / 1994-1999

3. Маладосць / 1979-2015

4. Метаморфозы / 2014-2015

5. Неман / 1971-2015

6. Новая Немига литературная / 2011-2015

7. Першацвет / 1994-2001

8. Полымя / 1968-2015

 

 

За часопісамі звяртайцеся ў  залу галіновай літаратуры ЦГБ імя В. П. Таўлая (вул. Леніна 51) штодзённа з 10.00 да 19.00. Летам выхадны – нядзеля. Даведкі па тэлефоне 64 - 31 - 94.

Прапануецца дадатковая платная паслуга (doc, 84 Kb)выдача часопісаў з фондаў чытальнай залы на ноч, суткі. 

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

Букер экспрэс

buker