Гарадская дзіцячая бібліятэка (Філіял № 2)
У структуры гарадской дзіцячай бібліятэкі (Філіял № 2) працуюць падраздзяленні:
- Абанемент для дашкольнікаў і вучняў 1-5 класаў. Для маленькіх чытачоў распрацавана праграма “Школа “Вырастай-ка”, мэта якой – прыцягненне да чытання праз цыклы гульнявых, забаўляльных і навучальных мерапрыемстваў. Немалаважнае значэнне ў рэалізацыі гэтай праграмы мае дзейнасць лялечнага тэатра “Капризка” , створанага ў 1991 годзе. Вучні пачатковых класаў удзельнічаюць у пасяджэннях экалагічнага клуба “Воробышек” (1998 г.).
- Абанемент для вучняў 6-9 класаў прапануе кнігі ў дапамогу школьнай праграме, літаратуру аб жыцці падлеткаў, выданні, якія дапамогуць арганізаваць адпачынак, выбраць захапленне па душы і развіць яго. Самыя дапытлівыя і актыўныя чытачы прымаюць удзел у рабоце клуба “Хачу ўсё ведаць” , які існуе ў бібліятэцы з 1991 года.
- Чытальная зала абслугоўвае ўсе катэгорыі чытачоў, арганізуе даведачна-бібліяграфічны апарат на фонд ЦГДБ, фарміруе фонд даведачнай, галіновай, вучэбнай і краязнаўчай літаратуры. Каля 200 тэматычных папак рознай тэматыкі, у першую чаргу краязнаўчых, дапамагаюць эфектыўнаму выкананню чытацкіх запытаў, правядзенню мерапрыемстваў і арганізацыі выставак-праглядаў.
- Абанамент для дарослых садзейнічае сямейным паходам у бібліятэку. Не толькі дзеці, але і іх бацькі, бабулі і дзядулі могуць зараз выбраць кнігі для чытання: сучасныя перыядычныя выданні, папулярныя раманы, дэтэктывы, прыгоды, а таксама класічныя творы розных жанраў.
- Пункт выдачы нотна-музычнай літаратуры (далей – пункт выдачы) з 01.09.2020 г. працуе па адрасу вул. Горкага, 20. Падраздзяленне створана з мэтай забеспячэння спецыяльнай літаратурай навучэнцаў дзіцячых музычных школ мастацтваў г. Баранавічы, устаноў, якія займаюцца музычна-эстэтычным развіццём, а таксама з мэтай інфармацыйнай падтрымкі выкладчыкаў адзначаных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асоб. Фонд пункта выдачы мае ў распараджэнні больш за трынаццаць тысяч адзінак нотна-музычнай літаратуры. Абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Чытачы пункта выдачы маюць магчымасць звяртацца за інфармацыяй у Інтэрнэт, карыстацца такімі паслугамі, як капіраванне і сканіраванне матэрыялаў, перанос інфармацыі на папяровы носьбіт і інш., згодна з Прэйскурантам цэн на платныя паслугі, якія аказваюцца бібліятэкамі ДУК “ЦБС г. Баранавічы”.
Гарадская дзіцячая бібліятэка (Філіял № 2) камп’ютарызавана, яе чытачы маюць магчымасць звяртацца за інфармацыяй у Інтэрнэт і карыстацца такімі паслугамі як капіраванне і сканіраванне матэрыялаў, перанос інфармацыі на папяровы носьбіт, раздрукоўка тэкстаў з электоронных дыскаў. З 2013 года абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме.