pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 1510 гасцей і 2 зарэгістраваных

  flag   gerb   gerbBar  


"Вот так чудо – Снеговик!"

Поздравляем победителей!

Падрабязней

"Зарядка для ума"

Виртуальная головоломка

Падрабязней

"Зимняя сказка. Красный конь"

Итоги голосования

Падрабязней

Угадай персонажа по описанию

Литературная викторина

Падрабязней

"Редьярд Киплинг"

Литературная викторина

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Кнігі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Юбилей любимого сказочника. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (02.02. - 08.02.)

 

02 лютага
 

  

02.02. вечар “Літаратурная вячэра” ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая прысвечаны раману “Пяцьдзесят на пяцьдзесят” ірландскага пісьменніка Стыва Кавана. Цікавая сустрэча падорыць прыхільнікам якаснай літаратуры шмат яскравых момантаў і ўтульную атмасферу для сумесных абмеркаванняў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18:28. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

         02.02. – пачатак у 18:28.

         03.02. – пачатак у 18:28.

 

02.02. – зімовы калейдаскоп “Час цудаў і чараўніцтва” пройдзе ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” для вучняў 4-х класаў гімназіі № 3. Удзельнікаў сустрэчы чакае: віктарына “Камплімент для Зімы”, размінка “Пераблытаныя літары”, творчае заданне “Малюем Зіму разам”, слайд-шоў “Па зімовых сцяжынках”, прагляд мультфільма “Першы снег”, хвілінка бяспекі “Увага! Зіма!” і інш. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш, бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

          02.02. – для 4 “А” класа пачатак у 12:30.

          03.02. – для 4 “Г” класа пачатак у 12:30.

          05.02. – для 4 “В” класа пачатак у 12:30.

 

02.02.аўкцыён “Кім быць?” пройдзе ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “А” класа СШ № 16. Дзяцей чакае гутарка “Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя”, творчае заданне “Вясёлая будоўля”, сюжэтна-ролевая гульня “Кандытарскі канвеер”, відэаролік “Самыя незвычайныя прафесіі” і пазнавальная конкурсна-гульнёвая праграма. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: бібліятэкар І катэгорыі К.С. Ладуцька/.

05 лютага

  

05.02. – запрашаем усіх жадаючых атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку: афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў і інш. Мерапрыемства пройдзе на базе публічнага цэнтра прававой інфармацыі пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая з 11:00 да 13:00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. аддзела В.І. Тугава/.

05.02. – творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам і Людмілай Рублеўскай адбудзецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Аляксандр Карлюкевіч – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Беларусь”, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, Міжнароднай прэміі “Зоркі Садружнасці”, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, журналіст, краязнаўца, пісьменнік. Людміла Рублеўская – паэтэса, празаік, драматург, журналіст, уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод, аўтар больш чым 30 кніг прозы і паэзіі. Яе творы перакладзены на шматлікія замежныя мовы. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць студэнты і выкладчыкі БарДУ, навучэнцы УА “Баранавіцкі дзяржаўны тэхналагічны каледж” Белкапсаюза, бібліятэкары школьных бібліятэк, мясцовыя літаратары. Бібліятэкарамі падрыхтавана кніжная выстава, якая пазнаёміць з творчасцю Алеся Карлюкевіча і Людмілы Рублеўскай. Пачатак у 14.00. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

06 лютага

  

06.02.прэзентацыя выстаўкі малюнкаў “Мой конь крочыць па вясёлкавай сцяжынцы” дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк адбудзецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. На выстаўцы прадстаўлена 20 работ юных мастакоў ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў, выкананых акрылавымі фарбамі. Падчас урачыстага адкрыцця гасцей бібліятэкі чакае цікавая конкурсна-гульнёвая праграма. Усім удзельнікам выстаўкі будуць уручаны граматы і салодкія падарункі. Мерапрыемства пройдзе ў суправаджэнні музычных нумароў навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў г. Баранавічы. Выставачная экспазіцыя будзе працаваць да 6 сакавіка. Пачатак прэзентацыі ў 15:00. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 / адк.: заг. філіяла А.М. Робак/.

 

06.02.шпіёнскі ажыятаж “Гісторыя выкрыцця па кнізе А. Хвайніцкага “Англійскі бокс”  адбудзецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” для навучэнцаў УА “Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В.Я. Чарнышова” з удзелам беларускага пісьменніка А.В. Хвайніцкага. Удзельнікаў мерапрыемства чакае: уступнае слова бібліятэкара, прэзентацыя кнігі “Аперацыя”Англійскі бокс” ў выглядзе “Пытанне–Адказ”, дыялог з аўтарам “Адкрыты мікрафон”. Перад гасцямі бібліятэкі выступіць Г.П. Бабонава, лаўрэат шматлікіх творчых конкурсаў вакалістаў, узнагароджаная медалём Ігара Лучанка за ўклад у песеннае мастацтва Беларусі. У заключэнні сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія і фота на памяць. Пачатау у 14.30. Узрост: 14+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

06 лютага

  

07.02. – сустрэча “Калаж жаданняў” з удзелам псіхолага і арт-тэрапеўта Ірыны Мешчараковай пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

 

07.02. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

Персанальная выстава творчых работ “Захапленне душы”

  

з 20.01. па 01.04. – персанальная выстава творчых работ “Захапленне душы” Анастасіі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Анастасія Несцярук – маладая баранавіцкая мастачка, якая толькі пачынае свой творчы шлях. Яна скончыла БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці “Педагог-мастак”. На выставе прадстаўлены розныя жанры жывапісу (нацюрморт, пейзаж, партрэт), выкананыя ў розных тэхніках. Выстава будзе экспанавацца да 1 красавіка. Уваход вольны  для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

Віртуальная галаваломка “Зарадка для розуму”
  

Віртуальная галаваломка “Зарадка для розуму” створана супрацоўнікамі Філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да Міжнароднага дня пазла і галаваломкі. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.

Літаратурная віктарына “Кніжны герой – хто ён такі?”
  

Літаратурная віктарына “Кніжны герой – хто ён такі?” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая. Вы памятаеце як выглядаюць вядомыя персанажы з кніг? Прапануем Вам праверыць свае веды і адказаць на пытанні віктарыны. Узрост: 12+. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг”
  

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Рэдзьярда Кіплінга, англійскага пісьменніка і паэта. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Кніжныя экспазіцыі

 

з 12.01. – кніжная паліца спецыяліста “Дзіўнае роднае слова. Дзіўная родная мова” да Міжнароднага дня роднай мовы экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 05.01. літаратурны каляндар “Юбіляры лютага” прадстаўляе матэрыялы да 120-годдзя Мусы Джаліля, татарскага паэта; да 195-годдзя М.С. Ляскова, рускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 02.02.юбілейная палічка “Свет на далоні” да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка В. Ягоўдзіка падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 02.02. галерэя духоўнай літаратуры “Кніжны свет праваслаўя” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.

з 02.02. выстава “Радком ў летапіс горада” арганізавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая да 90-годдзя краязнаўцы А. Шоцкага. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 03.02. патрыятычная выстава “Памятай! Не забудзь” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

з 04.02.выстава-рэкамендацыя “Беларуская кніга дзецям” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

з 05.02. – выстава-прапанова “Кнігі ў дарогу”  экпануецца ў філіяле№ 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Вялічка/.

з 05.02. – выстава-інфарміна “Навінкі” арганізавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку кніжных навінак. Узрост: 0+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

з 06.02.выстава-панарама “Чітаем. Марым. Развіваемся” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

Да 105-годдзя І. Мележа, беларускага пісьменніка

з 01.02.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “А на зямлі яго не згасне след” падрыхтавана да 105-годдзя беларускага пісьменніка І. Мележа ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

з 02.02. – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей”: “Гонар паслескай зямлі” падрыхтаваны ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая і прысвечаны жыццю і творчасці Івана Мележа. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 05.01. літаратурны каляндар “Юбіляры лютага” прадстаўляе матэрыялы да 105-годдзя І.П. Мележа, беларускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.