pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 1770 гасцей і ніводнага зарэгістраванага

  flag   gerb   gerbBar  


"Вот так чудо – Снеговик!"

Голосование началось!

Падрабязней

"Зарядка для ума"

Виртуальная головоломка

Падрабязней

"Зимняя сказка. Красный конь"

Итоги голосования

Падрабязней

Угадай персонажа по описанию

Литературная викторина

Падрабязней

"Редьярд Киплинг"

Литературная викторина

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Кнігі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Юбилей любимого сказочника. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (26.01. - 01.02.)

 

27 студзеня

  

27.01. – квіз “Кнігі, музыка, кіно” збірае гасцей у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Бібліятэкары правядуць інтэлектуальную гульню, перамагчы ў якой дапамогуць эрудыцыя, логіка і кемлівасць. Вас чакаюць пазітыўныя эмоцыі і яскравыя ўражанні. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18.30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 / адк.: бібліятэкар А. С. Будзько/.

29 студзеня

  

29.01. вечар “Літаратурная вячэра. Кошт сяброўства” ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая прысвечаны раману “Вуліца светлячкоў” амерыканскай пісьменніцы Крысцін Ханна. Цікавая сустрэча падорыць прыхільнікам якаснай літаратуры шмат яскравых момантаў і ўтульную атмасферу для сумесных абмеркаванняў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18:28. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

31 студзеня

  

31.01. вечар “Паўстоўскі. Па-за часам” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавая размова пра жыццё і творчасць К. Паўстоўскага і разбор апавядання “Тэлеграма” з філолагам Таццянай Смаляк. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 / адк.: бібліятэкар А. С. Будзько/.

 

31.01. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

Персанальная выстава творчых работ “Захапленне душы”

  

з 20.01. па 01.04. – персанальная выстава творчых работ “Захапленне душы” Анастасіі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Анастасія Несцярук – маладая баранавіцкая мастачка, якая толькі пачынае свой творчы шлях. Яна скончыла БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці “Педагог-мастак”. На выставе прадстаўлены розныя жанры жывапісу (нацюрморт, пейзаж, партрэт), выкананыя ў розных тэхніках. Выстава будзе экспанавацца да 1 красавіка. Уваход вольны  для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

Конкурс "Вось дык цуда – Снегавік!"

  

з 06.01. па 26.01. – конкурс “Вось дык цуда – Снегавік!” да Сусветнага дня снегавіка арганізаваны ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых без узроставых абмежаванняў. Конкурс прадугледжвае стварэнне фатаграфіі ў выглядзе кампазіцыі, цэнтральным элементам якой з’яўляецца Снегавік у вобразе казачнага персанажа ці літаратурнага героя. Гатовыя матэрыялы прымаюцца ў электронным (лічбавым) выглядзе ў фармаце JPEG. Падрабязней на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Даведкі па тэл. 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.

Літаратурная віктарына “Кніжны герой – хто ён такі?”
  

Літаратурная віктарына “Кніжны герой – хто ён такі?” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая. Вы памятаеце як выглядаюць вядомыя персанажы з кніг? Прапануем Вам праверыць свае веды і адказаць на пытанні віктарыны. Узрост: 12+. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

Літаратурная віктарына “Калядныя гісторыі пра цуды”
  

Літаратурная віктарына “Калядныя гісторыі пра цуды” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам літаратурную віктарыну, прысвечаную казачным гісторыям, якія здзівяць чытачоў і напоўняць чароўнасцю Калядаў. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

 

Навагодняя віктарына “Зімовыя чараўнікі”
  

Навагодняя віктарына “Зімовыя чараўнікі”  на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая. Прапануем Вам цікавую святочную віктарыну, прысвечаную Дзедам Марозам з розных краін. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг”
  

Віктарына “Рэдзьярд Кіплінг” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Рэдзьярда Кіплінга, англійскага пісьменніка і паэта. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

 
Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Кніжныя экспазіцыі

 

з 03.01.юбілейная палічка “Яшчэ раз пра Радзіму” да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка М. Пазнякова падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 03.01. выстава народнай памяці “Генацыд. Злачынствы даўжынёй ў гісторыю” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

з 03.01.краязнаўчы куток “Мая Радзіма – Беларусь” арганізаваны супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 04.01.кніжная выстава “Падарожжа па краіне беларусаў” экспануецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар М.І. Міронава/.

з 05.01.выстава-агляд “Каляды на кніжных старонках” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А.В. Новак/. 

з 05.01.выстава-агляд “Кніжныя навінкі” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

з 05.01.краязнаўчы куток “Усё пра цябе, каханы горад” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. В.М. Юрчык/.

з 05.01. зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Выдавецтва “Беларусь” прэзентуе” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая да 105-годдзя выдавецтва “Беларусь”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.

з 05.01. выстава “Гісторыя адной кнігі” арганізавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая да 105-годдзя кнігі В. Фогеля “Сусветная вайна ў асобных аперацыях. Баранавічы 1916 г.” Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 05.01. праваслаўная выстава “Духоўных кніг боская мудрасць” экспануецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. І.А. Лазоўская/.

з 05.01. літаратурны каляндар “Юбіляры студзеня” прадстаўляе матэрыялы да 105-годдзя І.П. Шамякіна, беларускага пісьменніка; да 150-годдзя Дж. Лондана, амерыканскага пісьменніка; да 200-годдзя М.Я. Салтыкова-Шчадрына, да 95-годдзя А.А. Вайнера, рускіх пісьменнікаў. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 05.01. экспрэс-выстава “Усё новае – для Вас!” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку кніжных навінак. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.

з 05.01. кніжная выстава “Наш дом – Беларусь” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А.М. Болтуць/.

з 05.01. кніжная выстава “Скарбы бабулінай хаты” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А.М. Болтуць/.

з 05.01. кніжная выстава “Гэта наш з табой горад, гэта наша з табой гісторыя” арганізавана супрацоўнікамі ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і прысвечана г. Баранавічы. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А.М. Болтуць/.

з 05.01. кніжная выстава “Даведвайся і здзіўляйся” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А.М. Болтуць/.

з 05.01. кніжная выстава “Нельга забыць, зразумець, апраўдаць...” арганізавана супрацоўнікамі ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А.М. Болтуць/.

з 06.01. выстава-прысвячэнне “Баранавічы: 155 гадоў у дарозе” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.І. Лукашова/.

з 06.01.выстава-прысвячэнне “Баранавічы: горад магчымасцей” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

з 08.01.выстава-гонар “Мая Радзіма Беларусь” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

з 12.01. – кніжная паліца спецыяліста “Дзіўнае роднае слова. Дзіўная родная мова” да Міжнароднага дня роднай мовы экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 12.01. – выстава-рэкамендацыя “Чытаем разам з дзецьмі” арганізавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка” ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

з 13.01. – выстава-экспазіцыя “Чытай, думай, змяняйся”  экпануецца ў філіяле№ 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 14+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Вялічка/.

з 15.01.выстава-духоўная гутарка “Дзецям аб праваслаўі” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

Да 105-годдзя І.П. Шамякіна, беларускага пісьменніка

з 03.01.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Пясняр народнага жыцця” падрыхтавана да 105-годдзя беларускага пісьменніка І. Шамякіна ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.

з 05.01. – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей”: “Іван Шамякін: творчасць на далоні” падрыхтаваны ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая і прысвечаны жыццю і творчасці Івана Шамякіна. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 05.01. літаратурны каляндар “Юбіляры студзеня” прадстаўляе матэрыялы да 105-годдзя І.П. Шамякіна, беларускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 30.01.кніжная выстава “Іван Шамякін на далоні” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар Н.Ф. Галуза/.

 

Да 150-годдзя Дж. Лондана, амерыканскага пісьменніка

з 05.01. літаратурны каляндар “Юбіляры студзеня” прадстаўляе матэрыялы да 150-годдзя Дж. Лондана, амерыканскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 08.01.выстава-апавяданне “Воля да жыцця: па старонках кніг Джэка Лондана” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка” да 150-годдзя амерыканскага пісьменніка Дж. Лондана. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.