pcpi6

1.jpg
Корнеў Алесь Касьянавіч
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg

Алесь Корнеў

Алесь Касьянавіч нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у г. Магілёве. У 1939 г. бацькі пераехалі ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Тут ён скончыў сярэднюю школу, а ў 1960 г. – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў урачом у г. Мазыры, з 1961 па 1997 гг. – дэрматолагам у скурна-венералагічным дыспансеры  г. Баранавічы.

Сур’ёзна займацца паэзіяй пачаў пасля выхаду на пенсію. Вершы             А. Корнева друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай прэсе, у літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца”. А. Корнеў – аўтар паэтычных зборнікаў: “Услед за ластаўкай” (2001), “Грае раніца зару” (2002), “Нязгасныя яскі” (2003), “Крыжы зямелькі нашае” (2004), “Жаночыя напевы” (2004), “Вішнёвы прысмак” (2004), “Праз міфы і казкі” (2004), “Адгалоскі” (2005), “На пэндзліку Марка Шагала” (2005), “Любите, женщины!” (2007), “Пад зоркай Мілавіцай” (2008), “Неўтаймоўны сексафон” (2009), “Мядовы полюс” (2010), “Як песня, год мінае” (2010), “Спарышы для душы” (2012), “Крыжы зямелькі роднае” (2012), “Валошкавы край” (2013), “Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш” (2014), “Хмаркі-аблокі радзімай старонкі” (2015), “Карані і карэньчыкі” (2015), “На крыльях дней моих” (2015), “Стих и я” (2015), “Мы з-пад Новай Мышы” (2016), “Крышку гумарэсак” (2017), “Баранавічы – мой горад любімы” (2018), “Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне” (2018), “Ад в. Флер’янава да Паўлінава” (2018), “Курлы-курлы-курлы” (2019), “Бяда ад намагання свабоднага каханна (лірычная, празаічна-вершаваная аповесць)” (2022). Лаўрэат Брэсцкай абласной літаратурнай “Мядовай прэміі” (2009) і прэміі імя У. А. Калесніка ў намінацыі “Паэзія” (2011). Паэта не стала 27 сакавіка 2022 г.

З 30 лістапада 2022 г. у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая у памяць аб паэце праходзяць штогадовыя “Корнеўскія чытанні” – сумесны праект Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, бібліятэкі і літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”. 

Бібліяграфічны спіс літаратуры (doc, 98 Kb)