ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

120-я зенітна-ракетная брыгада г. Баранавічы

(08.05.1960)

0805

 

120-я зенітна-ракетная брыгада – адно са старэйшых злучэнняў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войск СПА. Яна ўтворана на базе двух дывізіёнаў 141-й зенітнай артылерыйскай брыгады і 253-га асобнага зенітнага артылерыйскага дывізіёна (пераемніка 994-га асобнага зенітнага артылерыйскага палка сярэдняга калібра, працэс фарміравання якога праходзіў у 1942 г. пад  Масквой у сяле Паўшына). У 1966 г. за адзнаку ў баях пры вызваленні  гарадоў Перамышль і Яраслаў Дырэктывай Генеральнага штаба ПС СССР брыгадзе было прысвоена найменне “Яраслаўская”. З 1970 па 1984 гг. асабісты склад злучэння паспяхова асвоіў зенітныя ракетныя комплексы С–75, “Круг”, “Бук”, а з нядаўняга часу і зенітна-ракетны комплекс “ТОР–М2”. У 1996 г. брыгада, якая знаходзілася ў складзе 28-га армейскага корпуса, увайшла ў склад войск СПА. З сакавіка 2002 г. яна з’яўляецца адным са звёнаў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войск СПА. За апошнія  дваццаць гадоў злучэнне 17 разоў праводзіла баявыя стральбы на дзяржаўным палігоне Эмба. З 1997 г. воіны 120-й брыгады аднавілі баявыя пускі ракет – прынялі ўдзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой на расійскім палігоне Ашулук. У 2001 г. частка сіл злучэння прымала ўдзел у комплексным аператыўна-тактычным вучэнні “Нёман–2001”, па выніках якога каля 40 ваеннаслужачых былі адзначаны Міністрам абароны. Брыгада паспяхова прыняла ўдзел у вучэннях “Чистое небо–2003” і “Щит Отечества–2004”.

 

Паказальнік устаноў і арганізацый

 

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker