pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 37 гасцей і адзін зарэгістраваны

  flag   gerb   gerbBar  


"Усатые-хвостатые, мокрые носы!"

Итоги конкурса рисунков

Падрабязней

Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Книжная вселенная представляет

Буктрейлер

Падрабязней

Літаратурная аўдыёстаронка "Галасы землякоў"

"Спроба пяра" Выпуск 4

Падрабязней

Электронное? Бумажное! Чтение

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Юбилей любимого сказочника. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Метадысты прапануюць

Каляндар свят і знамянальных дат на 2025–2026 навучальны год

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (17.11. - 23.11.)

 

19 лістапада

  

19.11. – батлейка “Дом з марамі” запрашае на казачнае прадстаўленне ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр “Дом з марамі” актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Ён паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Пасля прагляду батлейкі становіцца так салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць… Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 15:00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

 

19.11. – паэтычны вечар “Для тых, хто верыць у цуды” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая з удзелам творчага дуэта “Дом з марамі” (Мінск). Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра творчы шлях гасцей, паслухаюць вершы, пагуляюць у літаратурныя гульні і пабачаць чароўны лялечны тэатр-батлейку. Усіх чакае прыемны вечар, на якім можна адпачыць душой, натхніцца і паверыць у цуды. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18:00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

21 лістапада

  

21.11.арт-сустрэча “Фарбы лета” па выніках работы Летняй школы студыі Ірыны Літвінюк адбудзецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Удзельнікаў свята чакае цікавая гульнёва-забаўляльная праграма, майстар-клас “Вясёлая акварэлька”, экспрэс-выстава малюнкаў “Цудоўнае побач”. У рамках сустрэчы юныя мастакі прадэманструюць мастацкія навыкі і веды, якія атрымалі на занятках. Мерапрыемства пройдзе ў суправаджэнні музычных нумароў навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў г. Баранавічы. Пачатак у 15.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 / адк.: заг. філіяла А.М. Робак/.

22 лістапада

  

22.11. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

23 лістапада

  

23.11. – інтэлектуальная гульня “Галаваломка” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакаюць цікавыя сумесныя гульні на развіццё кемлівасці, логікі, уяўлення і знаходлівасці. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

Метадычны веснік “Юбілей любімага казачніка. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Юбілей любімага казачніка. 2026 год” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя малавядомыя факты пра вядомых казачнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Літаратурная аўдыястаронка “Галасы землякоў. Выпуск 4: Спроба пяра”
  

Літаратурная аўдыястаронка “Галасы землякоў. Выпуск 4: Спроба пяра” размешчана на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” на краязнаўчай старонцы “У сэрцы з Радзімай”. Бібліятэкарамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая наладжана цеснае супрацоўніцтва з таленавітымі баранавіцкімі літаратарамі. У выкананні аўтараў гучаць вершаваныя і празаічныя творы, прысвечаныя Беларусі, яе гераічнаму мінуламу і мужным людзям, якімі ганарыцца краіна, стваральнай мірнай працы беларускага народа і яго дасягненням, прыгожым краявідам і марам беларусаў аб светлай будучыні. Чацвёрты выпуск знаёміць з творамі маладых лiтаратараў-пачаткоўцаў нашага горада. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 / адк.: вяд. бібліятэкар Н.М Кіпель/.

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Буктрэйлер “Рэтэлінгі”
  

Буктрэйлер “Рэтэлінгі” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Наведвальнікаў сайта чакае падборка твораў, у якіх аўтары перайначваюць папулярныя сюжэты і даюць магчымасць паглядзець па-новаму на ўжо знаёмую гісторыю. Каб падрабязней даведацца пра кнігі трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.

Метадычны веснік “Электроннае? Папяровае! Чытанне”
  

Метадычны веснік “Электроннае? Папяровае! Чытанне” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. У стагоддзе лічбавых тэхналогій у нас ёсць магчымасць выбіраць з некалькіх фарматаў чытання: электронныя кнігі, аўдыявыданні і, вядома, папяровыя кнігі. У кожнага з фарматаў ёсць свае плюсы і мінусы. У інтэрактыўным выданні бібліятэчныя спецыялісты зрабілі падборку слушных фактаў пра перавагу папяровых кніг. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Кніжныя экспазіцыі

 

з 03.10. – кніжная паліца спецыяліста “Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 03.11.выстава “Час адчуць сябе паэтам” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прасвечаных жыццю і творчасці Алеся Корнева, баранавіцкага паэта. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 03.11. зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Філасофія на ўсе часы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая да Сусветнага дня філасофіі. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.

з 03.11. літаратурны каляндар “Юбіляры лістапада” прадстаўляе матэрыялы да 105-годдзя А.Я. Макаёнка, да 95-годдзя У.С. Караткевіча, беларускіх пісьменнікаў; да 175-годдзя Р.Л. Сцівенсана, англійскага пісьменніка; да 145-годдзя А.А. Блока, да 110-годдзя К.М. Сіманава, рускіх пісьменнікаў. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С.К. Кузьменя/.

з 04.11. – выстава-прысвячэнне “Гісторыя горада, гісторыя кожнага” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” да Дня заснавання г. Баранавічы. Узрост: 16+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 / адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.

з 19.11.выставу-папярэджанне “Курэнне ці здароўе – вам выбіраць!” да Міжнароднага дня адмовы ад курэння падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.

Да 95-годдзя У. Караткевіча, беларускага пісьменніка

з 03.11. – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей”: “Рамантык беларускай гісторыі” падрыхтаваны ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 03.11. літаратурны каляндар “Юбіляры лістапада” прадстаўляе матэрыялы да 95-годдзя класіка беларускай літаратуры У.С. Караткевіча. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 04.11.юбілейная палічка “Жыццялюб, фантазёр і рамантык…” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка У.С. Караткевіча падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

Да 105-годдзя А. Макаёнка, беларускага пісьменніка

з 03.11. літаратурны каляндар “Юбіляры лістапада” прадстаўляе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускага пісьменніка А.Я. Макаёнка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 04.11.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Арбіта Андрэя Макаёнка” падрыхтавана да 105-годдзя беларускага пісьменніка А.Я. Макаёнка ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.