Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) 
(03.07.1876 – 05.02.1916)
Выдатная беларуская паэтка, празаік, публіцыст, грамадска-палітычная дзяячка, адна з заснавальніц беларускай літаратуры XX стагоддзя
Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у 1876 годзе ў фальварку Пешчын Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у шляxeцкaй cям’i. Дзіцячыя гады прайшлі ў сям’і дзеда і бабулі, дзе яна атрымала першую хатнюю адукацыю. Алаіза вылучалася здольнасцю да навукі.
Ва ўзросце шаснаццаці гадоў яе разам з малодшым братам адправілі пад апеку старэйшай сястры ў Вільню, дзе яна паступіла ў рускае прыватнае сямікласнае жаночае вучылішча В.М. Прозаравай. Па сведчанню аднакурсніц, авалодвала навукай упарта, імкнулася да самастойнасці, давала ўрокі шкалярам, каб аплаціць жыллё і харчаванне.
Затым працавала вясковай настаўніцай. Вyчылася нa кypcax выxaвaльнiц i кipaўнiц фiзiчнaй aдyкaцыi П.Ф. Лecгaфтa ў Пeцяpбypзe. Экстэрнам здала экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Вучылася на гістарычна-філалагічным факультэце Львоўскага ўніверсітэта, у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.
Удзельнічала ў многіх значных мерапрыемствах культурна-асветніцкага характару, іграла ў некаторых спектаклях трупы Ігната Буйніцкага, друкавалася ў беларускіх выданнях.
Ва ўмовах Першай сусветнай вайны з вясны да восені 1915 года Алаіза Пашкевіч як сястра міласэрнасці даглядала хворых у тыфозным бараку Віленскага вайсковага шпіталя.
Актыўна паднімала перад грамадкасцю праблемы нацыянальнага жыцця, адукацыі, выхавання, стварэння і адкрыцця народных школ, навучання ў іх на беларускай мове. Займалася вывучэннем беларускага народнага тэатра і фальклору, удзельнічала ў выданні беларускай газеты “Наша доля”, заснавала і рэдагавала першы беларускі часопіс для дзяцей і моладзі “Лучынка”.
У 1916 годзе паехала на пахаванне бацькі ў Лідскі павет, дзе заразілася тыфам, дапамагаючы хворым. Памерла ў ноч на 5 лютага 1916 года. Пахаваная на могілках у Старым Двары.
Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Банадысь Асака, Тымчасовы – псеўданімы, якiя выбipaлa для cябe Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, пaдкpэcлiвaюць нeзвычaйнacць яе як acoбы, твopцы, гpaмaдcкaгa дзeячa. Але тpывaлa зaмaцaвaўcя зa ёй, злiўcя з яe acoбaй мeнaвiтa “жaнoчы” пceўдaнiм Цёткa, упepшыню ўжыты ёю ў “Пepшым чытaннi для дзeтaк бeлapycaў”.
Літаратурная спадчына пісьменніцы разнастайная: лірыка, апавяданні, успаміны, публіцыстыка. Вобразы роднай Беларусі праходзяць праз усю лірыку паэтэсы. Яна з вялікай любасцю і замілаванасцю ў сваіх вершах гаворыць пра родны край, яго людзей, маляўнічую беларускую прыроду.
У творчай спадчыне беларускай пісьменніцы вялікае месца займаюць падарожныя і навукова-папулярныя нарысы, даследванні фальклору. Публіцыстычныя артыкулы Алаізы Пашкевіч адрасаваны пераважна моладзі і прысвечаны важным пытанням свайго часу – развіццю беларускай асветы і нацыянальнай культуры.
Асветніцкая, педагагічная канцэпцыя Алаізы Пашкевіч знайшла сваё адлюстраванне у працах: “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Як нам вучыцца”, “Да вясковай моладзі беларускай”, “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзёжы”, “Да дзяўчатак” і інш.
Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. У 1906 годзе выдадзены падручнік-хрэстаматыя “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.
Вершы, празаічныя творы, творы для дзяцей, публіцыстыка Цёткі, якія ўвабралі ў сябе ўсё лепшае з педагагічна-выхаваўчай мудрасці беларускага народа, сведчаць пра шматграннасць гэтай пісьменніцы, пра тонкае адчуванне душы чалавека. Многія яе думкі і выказванні да нашага часу захоўваюць сваю надзённасць, а творы з’яўляюцца бясспрэчнай класікай.




