Марына Вітальеўна Васілеўская 
(14.09.1990)
Першая беларуская жанчына-касманаўт, Герой Беларусі, старшыня ў Беларускім фондзе міру
Марына Вітальеўна Васілеўская нарадзілася 14 верасня 1990 года ў Мінску.
У якасці ўдзельніцы касмічнага палёту яна была ўключана ў склад асноўнага экіпажа касмічнага карабля “Саюз МС-25” і 12-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, якая адбылася ў сакавіку-красавіку 2024 года.
Да гэтага працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі “Белавія” і лятала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў “Boeing” і “Embraer”.
У снежні 2022 года падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, была адабрана ў ліку 6-ці прэтэндэнтак з больш за 3000 жадаючых дзяўчат для ўдзелу ў касмічным палёце на расійскім караблі “Саюз”.
Пасля правядзення медыцынскіх даследаванняў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына была адабрана кандыдатам на касмічны палёт разам з Анастасіяй Лянковай.
29 мая 2023 года назначана ў асноўны экіпаж транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-25” і 21-й экспедыцыі наведвання на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельніка касмічнага палёту.
З 24 ліпеня праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў Навукова-даследчым выпрабавальным цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына.
У кастрычніку прыступіла да практычных заняткаў на трэнажоры пілатуемага карабля “Саюз” па правядзенні штатных аперацый палёту і расстыкоўкі, прайшла падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76 МДК.
У снежні правяла разам з Алегам Навіцкім трэніроўку па дзеяннях касманаўтаў у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці зімой.
Запуск карабля “Саюз МС-25”, запланаваны на 21 сакавіка 2024 года, у апошні момант быў адменены і адбыўся 23 сакавіка.
У асноўны экіпаж таксама ўвайшлі Алег Навіцкі (Расія, камандзір карабля) і Трэйсі Колдвел-Дайсан (ЗША, бортінжэнер).
Алег Навіцкі і Марына Васілеўская правялі на МКС 13 сутак і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка на караблі “Саюз МС-24”. У гісторыю нашай краіны была ўпісана яшчэ адна слаўная старонка.
За мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту, значны асабісты ўклад у асваенне космасу, 9 красавіка 2024 года ўказам Прэзідэнта




