pcpi6

Алена Васільеўна Аладава 17713077814f37

(22.05.1907 – 29.05.1986)

 

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтва, мастацтвазнаўца

 

Алена Васільеўна нарадзілася 22 мая 1907 года ў Пружанах у сям'і настаўнікаў. У Парычах скончыла школу другой ступені.

З 1921 года Алена вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на натуральна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта, адначасова працавала ілюстратарам ў Беларускім дзяржаўным музеі.

У студэнцкія гады Алена знаёміцца і сябруе з кампазітарам Мікалаем Ільічом Аладавым, які прысвячае ёй некалькі рамансаў на вершы Янкі Купалы.

У 1928 годзе, пасля заканчэння універсітэта, Алена Васільеўна выходзіць за яго замуж.

У 1937 годзе Аладава стала навуковым супрацоўнікам групы па стварэнні першай у Беларусі Дзяржаўнай маляўнічай галерэі, якая адкрылася ў 1939 годзе.

З жніўня 1944 года ўзначаліла ў Мінску Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўную маляўнічую галерэю.

З 1966 года Аладава – член праўлення Саюза мастакоў БССР. 

Амаль пяцьдзесят гадоў Алена Васільеўна Аладава прысвяціла стварэнню калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Збірала для мастацкага музея шэдэўры рускага і беларускага жывапісу на абшарах усяго Савецкага Саюза і сумежных дзяржаў. Вяла перапіску з мноствам знакамітых мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў, рэстаўратараў і мастакоў.

Менавіта дзякуючы ёй ў Мінску з'явіліся карціны мастакоў з сусветным імем і быў пабудаваны будынак карціннай галерэі. Пра беларускую музейную калекцыю жывапісу загаварылі як аб адгой самых прыгожых ў Еўропе.

Алена Аладава беспамылкова адрознівала арыгіналы карцін ад падробак. Так было з “Няроўным шлюбам” Васіля Пукірава, які зрабіў паўтарэнне свайго вядомага твора і Алена Аладава вызначыла гэты факт.

Вельмі падтрымлівала маладых беларускіх творцаў, якія пасля сталі народнымі мастакамі. Адразу заўважыла Міхаіла Савіцкага. Дзякуючы Алене Аладавай карціна мастака “Мінская мадонна” знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Алена Васільеўна Аладава узнагароджана званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ордэнамі “Сяброўства народаў”, “Знак пашаны”(двойчы), медалямі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”, “За працоўную доблесць”, “30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” і г. д.

Працавала на пасадзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея да 1977 года. Памерла ў 1986 годзе ва ўзросце 79 гадоў.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васільеўны Аладавай выпушчаны памятны мастацкі паштовы канверт з малюнкам будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і маркай з яе партрэтам, а таксама памятная срэбная манета Нацбанка Рэспублікі Беларусь.