pcpi6

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі

(25.03.1956)

дырэктар Дома фізкультуры

пісьменнік

заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

2503

 

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі  нарадзіўся ў в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу.  Першае месца працы – рабочы будаўнічага ўпраўлення 145 Будтрэста № 25 г. Баранавічы. Пасля службы ў арміі скончыў Дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. С. Пушкіна ў г. Брэсце. Атрымаўшы дыплом стаў інструктарам па спорце на Баранавіцкай швейнай фабрыцы, затым на заводзе “Гандльмаш”. Займаўся боксам, майстар спорта СССР. З 1981 па 1997 гг. служыў у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў (МУС). Пасля выхаду з органаў МУС на пенсію працаваў трэнерам па боксу ў Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў. Трэнер вышэйшай катэгорыі. З 2012 г. – дырэктар Спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксу (Дома фізічнай культуры). Друкаваўся ў газетах “Шаг”, “Наш край” і літаратурных зборніках “Крыніца дабрыні” (2016), “Барановичская лира” (2017).  Аўтар кніг: “У зверей как у людей” (2010), “Горький хлеб” (2011), “Георгиевский кавалер” (2015), “Нас тонуть не учили” (2016), “С улыбкой о жизни” (2016), “Шаг в бездну” (2018), “Безумие” (2019). Ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” прысвоена ў студзені 2020 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій