pcpi6

Георгій Мікалаевіч Казляк

(05.03.1926)

старшыня калгаса “Перамога” (СПК “Крошын”) Баранавіцкага раёна,

заслужаны работнік сельскай гаспадаркі

0503

 

Георгій Мікалаевіч Казляк нарадзіўся ў в. Шэйпічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951–1957 гг. трактарыст-камбайнёр, механік Зеляневіцкай МТС. У 1958 г. закончыў Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1958–1960 гг. загадчык філіяла “Зеляневічы” Ружанскай МТС. У 1960–1961 гг. загадчык рамонтнай майстэрні Ружанскай МТС. У 1961 г. завочна закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1961–1964 гг. галоўны інжынер саўгаса “Зеляневічы”, у 1964–1974 гг. дырэктар саўгаса “Зеляневічы”, у 1974–1979 гг. дырэктар саўгаса “Іскра” Баранавіцкага раёна, з 1979 г. старшыня калгаса “Перамога” Баранавіцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, медалём “За баявыя заслугі”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій