Жук Анастасія Андрэеўна
(11.03.1931)
паэтка

Анастасія Андрэеўна Жук нарадзілася ў в. Рабковічы Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Завочна скончыла Баранавіцкі і Віцебскі педагагічныя інстытуты. Вучобу сумяшчала з працай: старшай піянерважатай ў школе в. Паланэчка, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах. З 1960 г. і да пенсіі працавала выкладчыкам хіміі ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме. Першыя вершы напісала ў 1953–1957 гг.: “І. В. Сталіну”, “Е. Лось”, “Каханаму”, “Горы Каўказа”, “Раніца маёй вёскі”. Вершы А. А. Жук пачалі друкавацца з 2002 г. на старонках часопіса “Рэспубліка”, газет “Інтэкс-прэс”, “Наш край”, “Шаг” і інш. З’яўляецца аўтарам зборнікаў: “Дарогай жыцця...” (2005), “Белыя крылы” (2006), “Осень золотая” (2006), “След на земле” (2009), “Гронка рабіны” (2010), “Пад белымі крыламі” (2011), “Паэтычныя брыганціны” (2012).
|
|




