(20.03.1956)
урач, пісьменнік

Аляксандр Барысавіч Галькевіч нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыў баранавіцкую СШ № 7. З 1973 па 1979 гг. вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1979 па 1981 гг. працаваў па размеркаванні на кафедры фізічнага выхавання і спартыўнай медыцыны Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым вярнуўся на пастаяннае месца жыхарства ў г. Баранавічы, дзе пасля праходжання інтэрнатуры па тэрапіі на базе Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы працаваў цэхавым тэрапеўтам медсанчасці Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання. З 1987 г. працаваў выязным урачом станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Мае другую вышэйшую адукацыю: у 1988 г. закончыў вышэйшыя завочныя курсы “ИН-ЯЗ” у г. Масква. Майстар спорту СССР па боксу. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1976 г.). Упершыню пачаў друкавацца ў 1992 г. (аповесць “Неудачник”). Аўтар кніг: “Прозрение” (1996), “Беглецы” (1998), “Фанатик” (2000), “Надо жить” (2008).
|
|




