pcpi6

Міхась Іосіфавіч Бернат

(30.01.1946)

краязнаўца

3001

 

Міхась Іосіфавіч Бернат нарадзіўся ў в. Капані Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Русінаўскай сямігодкі працаваў і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе працоўнай моладзі г. Баранавічы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Намаганнямі М. І. Берната ў в. Русіно створаны раённы літаратурна-этнаграфічны комплекс. З 2005 г. – раённы цэнтр рамёстваў. Дзякуючы краязнаўцу і пры актыўнай падтрымцы кіраўнікоў раёна і сельскіх саветаў былі ўзведзены памятныя знакі, адкрыты мемарыяльныя дошкі, названы вуліцы ў гонар выдатных асоб баранавіцкага краю: У. Галубку, Р. Слізеню, А. Рымшы, Я Чачоту, П. Багрыму. Шмат сіл і часу аддаў М. І. Бернат падрыхтоўцы да выдання кнігі “Памяць: Баранавічы і Баранавіцкі раён” (2000) як укладальнік і адзін з аўтараў.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій