pcpi6

Канстанцін Іванавіч Баландзін

(20.03.1946)

вучоны-гісторык

2003

 

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся  ў в. Крошын Баранавіцкага раёна. У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Працаваў   настаўнікам гісторыі ў школе, другім сакратаром Фрунзенскага райкама камсамола, дзе займаўся пытаннямі выхавання моладзі. У 1976 г. скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ). Абараніў дысертацыю па праблемах моладзі і культуры. Працаваў выкладчыкам БНТУ на кафедры “Сацыяльна-палітычнай гісторыі”, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій БНТУ. Мае ўзнагароды: нагрудны знак Міністэрства адукацыі РБ “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1996), юбілейныя медалі “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (2005), “90  гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” (2008), “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (2009).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій