pcpi6

Канстанцін Пятровіч Бадак

(1921–26.04.1944)

падпольшчык

100.21

Канстанцін Пятровіч Бадак нарадзіўся ў в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. У 1931 г. скончыў Вялікалукскую пачатковую школу, затым – Баранавіцкую гімназію. Вучыўся ў Вільнюскім механічным тэхнікуме. У 1939 г. вярнуўся ў г. Баранавічы, працягваў вучобу ў 10-м класе сярэдняй школы. Працаваў настаўнікам у Вялікалукскай школе і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні Маскоўскага сілікатна-будаўнічага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны К. Бадак становіцца падпольшчыкам. Па заданню камандавання атрада Цыганова злучэння Банава працаваў дырэктарам Русінаўскай школы і адтуль кіраваў групай падпольшчыкаў, дзейнічаючых у лакаматыўным дэпо, у якую ўваходзілі А. Ягораў, Я. Карніенка, Е. Ліпнік, А. Дзянішчык. Падпольная група правяла шэраг  дыверсій на паравозах, вывела з ладу абсталяванне ў дэпо, узарвала вадакачку, пашкодзіла паваротны круг і тым самым надоўга паралізавала рух чыгуначных саставаў на Баранавіцкім чыгуначным вузле. Пры паўторнай спробе ўзарваць паваротны круг, А. Ягораў быў схоплены. Той жа ноччу ў сябе на кватэры быў арыштаваны К. Бадак, а затым і Я. Карніенка. Катаванні ў Баранавіцкім СД, а затым Калдычэўскі канцлагер не зламалі волю падпольшчыкаў. 26.04.1944 г. яны былі павешаны каля паваротнага круга на тэрыторыі Баранавіцкага лакаматыўнага дэпо. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24.06.1965 г. К. Бадак, Я. Карніенка і А. Ягораў узнагароджаны медалямі “За адвагу” пасмяротна. У гонар К. Бадака ў 1965 г. названа вуліца ў г. Баранавічы. Яго імя носіць пасажырскі цягнік Баранавіцкага лакаматыўнага дэпо.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій