pcpi6

Касцёла Узвіжання Святога Крыжа 

г. Баранавічы (18.10.1925)

1810

Касцёл – драўляны помнік архітэктуры эклектыкі, у кампазіцыі якога выкарыстаны прыёмы готыкі, стылізаваныя формы барока і класіцызму. Пабудаваны на сродкі прыхаджан  і ксяндза  Люцыяна  Жаландоўскга. Знаходзіцца на месцы капліцы, дзе была пахавана графіня Лізавета Развадоўская. Касцёл асвечаны 18.10.1925 г. біскупам Зыгмунтам Лазінскім пад назвай Узвіжання Святога Крыжа. Храм упрыгожваюць карціны на біблейскія матывы мастака Турскага. У касцёле ёсць невялікі арган. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

 

Паказальнік устаноў і арганізацый