(18.12.1935)
беларуская паэтка

Ніна Васільеўна Галіноўская нарадзілася ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства “Калпеніца” Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты “Мінская праўда” (1962–1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г. Першы верш апублікавала ў 1958 г. у скідальскай раённай газеце “Красное знамя”. Аўтар кніжак вершаў для дзяцей “Давайце пазнаёмімся” (1962), “Лясная зарадка” (1965), “Размова сняжынак” (1968), “Сяргейкаў параход” (1972), “Кніжчыны сябры” (1975), “Мой дзень” (1977), “Зай прагназіст” (1979), “Незвычайны карагод” (1986), “Восень едзе ў магазін” (1990), калектыўнага зборніка “Калі ветрык спачывае” (1985).
|
|




