Мікалай Васільевіч Лісоўскі
(01.12.1885–18.02.1957)
савецкі ваенаначальнік
генерал-лейтэнант

Мікалай Васільевіч Лісоўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Акадэмію Генштаба (1914). Удзельнік Першай сусветнай вайны, падпалкоўнік. З лютага 1918 г. у Чырвонай арміі: начальнік аператыўнага аддзела штаба Беламорскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камандуючы войскамі Котласкага раёна, адначасова камандзір 1-й асобнай брыгады. У 1919 г. камандуючы войскамі Дзвінска-Мезенскага раёна, Пінега-Пячорскага краю, 3-й брыгады 18-й стралковай дывізіі, начальнік 54-й стралковай дывізіі. У кастрычніку–лістападзе 1919 г. і студзені–красавіку 1920 г. начальнік штаба 3-й арміі, камандуючы 12 арміяй. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі ад польскіх акупантаў. За баі на Заходнім фронце ўзнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга (1923, 1924). З 1924 г. камандуючы арміяй Самаркандскай вобласці, Бухарскай групы войскаў (13-га стралковага корпуса), на іншых камандуючых пасадах. У 1937 г. рэпрэсіраваны, зняволены ў турму. Рэабілітаваны ў 1956 г.
|
|




