Леанід Пятровіч Барадзінскі
(28.12.1920–11.03.1944)
удзельнік Баранавіцкага падполля

Леанід Пятровіч Барадзінскі нарадзіўся ў в. Вялікае Сяло (цяпер Баранавіцкі раён). Скончыў курсы трактарыстаў, працаваў у вёсцы Чалевічы Пачапаўскага сельсавета. У гады фашысцкай акупацыі наладжваў сувязі з партызанамі. Па заданню камандавання партызанскага злучэння Банава паступіў на службу да немцаў у чыгуначную паліцыю, збіраў інфармацыю аб рабоце чыгуначнага вузла і перадаваў іх партызанам. У сярэдзіне 1943 г. пачаў супрацоўнічаць з падпольнай групай у г. Баранавічы, якую ўзначальваў Анатоль Крыштофік. Прымаў актыўны удзел у падрыўных аперацыях. Удзельнічаў у аперацыі па выкраданню намесніка бургамістра г. Баранавічы В. Русака, які быў дастаўлены ў Налібокскую пушчу ў штаб партызанскага злучэння. Немцы вялі актыўныя дзеянні па пошуку падпольшчыкаў, ім ўдалося раскрыць частку групы. У пачатку лютага 1944 г. гітлераўцы арыштавалі 12 чалавек, у тым ліку Л. П. Барадзінскага. 11.03.1944 г. ён разам з дзевяццю падпольшчыкамі быў павешаны на базарнай плошчы ў г. Баранавічы. Імя Л. П. Барадзінскага занесена на памятную дошку дома № 12 па вуліцы Горкага, дзе былі пакараны смерцю патрыёты-падпольшчыкі. 12.02.1975 г. бульвар у Паўночным мікрараёне г. Баранавічы названы ў гонар Л. П. Барадзінскага. На адным з дамоў устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар бясстрашнага падпольшчыка.
|
|




