(17.10.1965)
генерал-маёр

Віктар Аляксандравіч Лісоўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1987 г. з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Службу праходзіў ў Цэнтральнай групе войскаў, Прыбалтыйскай ваеннай акрузе, затым ва Узброенных Сілах РБ на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, намесніка камандзіра вучэбнага танкавага батальёна, начальніка штаба – намесніка камандзіра танкавага палка, старшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры аператыўнага мастацтва камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі РБ. Скончыў Ваенную акадэмію РБ з адзнакай, вочную ад’юнктуру Ваеннай акадэміі РБ, з адзнакай і залатым медалём – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброенных Сіл Расійскай Федэрацыі. З 2007 г. па лістапад 2010 г. узначальваў ДУ “Навукова-даследчы інстытут Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь”. З 2010–2016 гг. начальнік Мінскага Сувораўскага вучылішча. Са снежня 2016 г. начальнік установы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”.
|
|




