(15.08.1985)
актрыса

Наталля Віктараўна Церашкова нарадзілася ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна. У тры гады пераехала з сям’ёю ў г. Баранавічы. Спачатку вучылася ў школе № 18, затым у школе № 7, якую скончыла ў 2002 г. з сярэбраным медалём. У 2007 г. скончыла Яраслаўскі дзяржаўны тэатральны інстытут. У 2008 г. пераехала ў г. Маскву. З 2016 г. жыве і працуе ў Сакт-Пяцербургу. Актрыса кіно, тэатра і дубляжа. Знялася ў 20-ці фільмах і серыялах, у большасці з іх – у эпізодах. Вядомасць Н. В. Церашковай прынеслі ролі ў серыялах “Школа” і “Маладзёжка”.




