pcpi6

Галіна Уладзіміраўна Саламянка

(20.08.1930)

майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

2008

 

Галіна Уладзіміраўна Саламянка нарадзілася ў г. Баранавічы. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 г. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У сааўтарстве з Я. Саламянкам стварыла ўзоры саламяных, точаных з дрэва і аздобленых размалёўкай, абпальваннем дэкаратыўных вырабаў і сувеніраў (шкатулкі, куфэркі, цукерачніцы, фруктоўніцы, падносы і інш.). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маскве, Беларускім музеі гісторыі і культуры, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з  1989 г. 

 

Алфавітны паказальнік персаналій