pcpi6

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў

(16.09.1915–10.11.1946)

лётчык

Герой Савецкага Саюза

1609

 

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў  нарадзіўся ў г. п. Дзергачы Саратаўскай вобласці. З 1933 г. у Чырвонай  арміі. Удзельнік Іспанскай рэвалюцыі 1931–1939 гг. За подзвігі, здзейсненыя ў Іспаніі, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данецкім, Цэнтральным, 1-м Беларускім франтах. Гвардзейскі штурмавы авіяполк пад камандаваннем падпалкоўніка А. Г. Наканечнікава ў кастрычніку 1943 г. у раёне г. п. Лоеў забяспечваў  фарсіраванне Дняпра савецкімі войскамі і замацаванне іх на плацдарме. За час вайны здзейсніў 81 баявы вылет на штурмоўку варожых пазіцый, полк на чале з ім  – 2028 баявых вылетаў. 01.07.1944 г. А. Г. Наканечнікаву прысвоенаа званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны служыў у Савецкай арміі, жыў у Баранавічах. Імем А. Г. Наканечнікава названа вуліца ў Паўночным мікрараёне г. Баранавічы.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій