Міхаіл Канстанцінавіч Клышка
(08.07.1925–10.01.1984)
беларускі мовазнаўца

Міхаіл Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся ў в. Данейкі Баранавіцкага раёна. Брат Анатоля Канстанцінавіча Клышкі. У 1958 г. скончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў журналістам. У 1967–1981 гг. працаваў у выдавецтве “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі “Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў” (1976), у якім сабрана больш за 11 тыс. слоў. Слоўнік праілюстраваны матэрыяламі з твораў мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычнага друку, навуковых прац па філалогіі і мае чатыры выданні.




