pcpi6

Васіль Іванавіч Качуркі

(27.09.1950)

доктар сельскагаспадарчых навук

прафесар

рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

27092

 

Васіль Іванавіч Качурка нарадзіўся ў в. Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 г. закончыў Мінянскую сярэднюю школу. Закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1973). Пасля працаваў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці: галоўным аграномам калгаса імя Свярдлова (1973–1976), дырэктарам эксперыментальнай базы “Пагодзіна” (1976–1983). У 1980 г. скончыў аспірантуру Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1983 г. – на дзяржаўных і партыйных пасадах: першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Магілёўскага абліспалкома, з 1984 – намеснік загадчыка аддзелам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Магілёўскага абкома, у 1985–1990 гг. – першы сакратар Крычаўскага гаркома партыі. З 1990 г. працуе ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі : дацэнт кафедры раслінаводства, у 1993–2004 – дэкан арганамічнага факультэта. У 2002 г. скончыў доктарантуру Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

 Член спецыялізаванага вучонага савету па прысуджэнні вучоных ступеняў доктара і кандыдата па спецыяльнасці “Раслінаводства” пры Навукова практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук РБ.

 З 2004 г. – рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш за 200 навуковых публікацый. Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ (1979), медалём “За працоўныя заслугі” (2009), знакам “Выдатнік адукацыі РБ” (1997), “Заслужаны работнік асветы РБ”(2015), ганаровымі граматамі Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі РБ (2000), Міністэрства адукацыі РБ (2010).

 

Алфавітны паказальнік персаналій