pcpi6

Віктар Браніслававіч Дайліда

(28.09.1930–21.08.2009)

беларускі пісьменнік

2809

 

Віктар Браніслававіч Дайліда нарадзіўся ў в. Славінск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1952 г. закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, у 1957 г. – Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Пастарынскай сямігадовай школе, намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957–1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959–1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962), дырэктарам Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна (1962–1973), намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР (1973–1982). У 1988–1989 гг. – старшыня кааператыва “Белая Русь”. Выдатнік народнай асветы БССР (1968). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 г. У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў “Вясна, хлопцы, вясна” (1966), “Была вайна…” (1969), “Пяро дзікай качкі” (1977), “Буслы над вёскай” (1979), “Гнядыя коні”, “Гарох пры дарозе” (абодва 1991), кнігі для дзяцей “Сустрэча з маленствам” (1980), зборніка гумарыстычных твораў “Пыжыкавая шапка” (1986), дакументальнай аповесці “Тут яго сэрца…” (2005). Асобныя яго творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій