pcpi6

Елісей Аляксандравіч Голасаў

(09.07.1895–04.06.1969)

генерал-маёр,

удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў

0907

 

Елісей Аляксандравіч Голасаў нарадзіўся ў  г. Баранавічы ў сям’і чыгуначнага рабочага. Закончыў курсы  ўдасканалення начальніцкага саставу (1929, 1941). З 1918 г. у Чырвонай арміі. Ваяваў на  Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах – камандзір батарэі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., камандуючы артылерыяй дывізіі. У Вялікую Айчынную вайну з          1941 г. – камандуючы артылерыяй корпуса. З 1942 г. – камандуючы артылерыяй ваенных акруг. З 1945 г. у адстаўцы.  Узнагарожданы ордэнам Леніна, 3-ма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 04.06.1940 г. Е. А. Голасаву прысвоена званне  генерал-маёра артылерыі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій