pcpi6

Мікола Іосіфавіч Бусько

(27.09.1940)

беларуски пісьменнік

мастак

27091

 

Мікалай Іосіфавіч Бусько нарадзіўся ў в. Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1962), выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў (1967). Працаваў у Баранавічах рабочым лесагандлёвай базы (1963–1965), афарміцелем Дома афіцэраў (1965–1967) і мясакамбіната (1967–1976), з 1976 г. – мастаком-афарміцелем у аўтобусным парку г. Баранавічы. Першыя вершы М. І. Бусько былі надрукаваны ў карэліцкай раённай газеце “Полымя” і баранавіцкай  “Знамя коммунизма” ў 1970 г. У рэспубліканскім друку ўпершыню дэбютаваў у часопісе “Маладосць” у 1978 г. Вершы М. І. Бусько публікаваліся ў зборніку “Дзень паэзіі”, часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Вясёлка” і рэспубліканскіх газетах. Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі і нарысамі на старонках часопіса “Беларуская думка”. Аўтар зборнікаў паэзіі “У Нёмна на плячах” (1986), “Сузор’е шаляў” (1995), “Паэзія баразны” (2003), “Чалавек ад плуга і касы. Скрыжалі памяці” (2005),  кнігі прозы “Сляды ад верасня” (2012), кніг для дзяцей “Ад галінкі да сучка – тэлефон у павучка” (1993), “Шасцікрылец Хмарагон” (1997), “Бабрыная навука” (2001), “У бары жывуць сябры” (2018). Паводле п’есы-казкі “Бабрыная наука”  створана опера. М. І. Бусько – член Саюза пісьменнікаў з СССР з 1989 г. У 2012 г. узнагарожданы літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка за кнігу прозы “Сляды ад верасня”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій