следчы па асабліва важных справах пры Пракуратуры БССР

Мікалай Іванавіч Ігнатовіч нарадзіўся ў в. Адахаўшчына Баранавіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1968 г. юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці. З 1970 г. займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці. З 1976 г. – следчы па асабліва важных справах пры Пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. З дапамогай М. І. Ігнатовіча быў выкрыты злачынец, які здзейсніў больш за 30 забойстваў. У 1989 г. выбіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і ільгот. У 1991–1992 гг. – Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. Дяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа.




