pcpi6

Раіса Міхайлаўна Хмарык

(09.06.1960)

 член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па эканоміцы, бюджэту і фінансах

0906

 

Раіса Міхайлаўна Хмарык нарадзілася ў в. Верхалессе Баранавіцкага раёна. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава па спецыяльнасці “Эканаміст”. Працоўную дзейнасць пачала з пасады бухгалтара магілёўскай базы “Торгодежда”. Працавала бухгалтарам Слонімскага раённага спажывецкага саюза, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам Слонімскага картонна-папяровага завода, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ “Слонімскі картонна-папяровы завод “Альберцін”. Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ “Слонімскі картонна-папяровы завод “Альберцін”. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу РБ у Міжпарламенцкай Асамблеі Праваслаўя. Узнагарождана юбілейнымі медалямі “65 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.”, “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РБ.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій