(13.04.1960)
расійскі палітычны дзеяч

Уладзімір Дзмітрыевіч Улас нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1982 г. скончыў факультэт “Пілатуемыя лятальныя апараты” Рыжскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага інжынернага вучылішча імя Я. Алксніса, у 1991 г. – факультэт вылічальнай матэматыкі і кібернэтыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава. У 1985–2004 гг. У. Д. Улас займаецца навукова-выкладчыцкай работай у Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Жукоўскга, навуковымі даследаваннямі ў авіяцыйна-касмічнай галіне. У 1988 г. атрымаў званне кандыдата тэхнічных навук. З 1997 г. – член-карэспандэнт Расійскай акадэміі касманаўтыкі. У 1999 г. У. Д. Уласу прысвоена званне палкоўніка Узброеных сіл Расіі. З 2004 па 2010 гг. – першы сакратар Маскоўскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі. З 2007 па 2011 гг. – дэпутат Дзяржаўнай Думы пятага склікання (фракцыя КПРФ).




