pcpi6

Валерыя Ільінічна Навадворская

(17.05.1950–12.07.2014)

расійскі палітычны дзеяч

1705

 

Валерыя Ільінічна Навадворская нарадзілася ў г. Баранавічы. У дзевяцігадовым узросце пераехала з сям’ёй у Маскву. Вучылася ў інстытуце замежных моў імя М. Тарэза (французскае аддзяленне) па спецыяльнасці “Перакладчык і педагог”. У 1977 г. скончыла вячэрні факультэт замежных моў Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Н. Крупскай. У 1970–1980 гг. – удзельнік дысідэнцкага  руху ў СССР. Лідар партыі “Дэмакратычны саюз Расіі”. В. Навадворская не адзін раз падвяргалася праследаванню з боку ўладаў: змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся вобыскі. У 1978 г., 1985 г., 1986 г. яе судзілі за дысідэнцкую дзейнасць. Незалежная журналістка, калумніст часопіса “The New Times”, аўтар кніг “Над пропастью во лжи”, “Мой Карфаген обязан быть разрушен”, “По ту сторону отчаяния”, “Прощание славянки”, “Поэты и цари”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій