Вячаслаў Казіміравіч Лукашэвіч
(05.05.1940–снежань 2004)
паэт
ваенны карэспандэнт

Вячаслаў Казіміравіч Лукашэвіч нарадзіўся ў в. Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна. У 1959 г. скончыў сярэднюю школу, у 1965 г. – факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ў г. Львове. Некалькі гадоў працаваў у газеце Балтыйскага флоту “Страж Балтики”. З 21.04.1981 г. – старэйшы кансультант аддзела літаратуры і мастацтва газеты “Красная звезда”. Выйшаў у запас у званні капітана першага рангу. Член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў баталістаў і марыністаў, Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Масквы. Нарысы, вершы і апавяданні В. К. Лукашэвіча друкаваліся ў газеце “Красная звезда”, часопісах “Советский воин”, “Сельская молодёжь”, “Звезда”. Аўтар кніг вершаў (“Весенние причалы”, “Красное вино”, “По ту сторону души”) і прозы.




