pcpi6

Генадзь Іванавіч Козел

(30.05.1930–06.09.2006)

паэт

3005

 

Генадзь Іванавіч Козел нарадзіўся ў в. Задзвея Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. З малых гадоў шмат працаваў па гаспадарцы. У 1945 г., закончыўшы Задзвейскую пачатковую школу, паступіў у Паланецкую сямігодку, якую закончыў у 1949 г., а ў 1952 г. – Паланецкую дзесяцігодку. У верасні 1952 г. паступіў на працу дырэктарам Сталавіцкага СДК, дзе на справаздачным сходзе камсамольскай арганізацыі калгаса “Новы шлях” быў абраны яе сакратаром. У верасні 1953 г. Баранавіцкім абласным камітэтам  камсамола па заданню ЦК УЛКСМБ быў накіраваны на працу камсоргам у Юшкавіцкую НСШ, дзе працаваў да жніўня 1954 г., а пасля ўладкаваўся на працу ў гэтай жа школе настаўнікам і рахункаводам, дзе працаваў да 1955 навучальнага года. У гэтым годзе быў назначаны выкладчыкам матэматыкі ў Падлясейскую сямігодку, а праз год – выкладчыкам матэматыкі ў 6–7 класах Паланецкай СШ. У 1956 г. закончыў другі курс фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага педінстытута імя А. Пушкіна. У сувязі з сямейнымі абставінамі пакінуў вучобу. З 1957 г. працуе настаўнікам у Задзвейскай сямігодцы, якая затым стала сярэдняй школай. У 1960 г. паступіў у БДУ імя У. Леніна, які закончыў у 1966 г., атрымаўшы кваліфікацыю філолага, настаўніка беларускай, рускай мовы і літаратуры. Усе гады працаваў у школах свайго раёна. Вершы пачаў пісаць у ваенны перыяд. Яны друкаваліся ў газетах “Знамя коммунизма”, “Знамя юности”. Аўтар зборніка вершаў “Родныя мясціны” (1996).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій