pcpi6

Міхаіл Канстанцінавіч Буза

(15.06.1940)

вучоны ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі

 

1506

 

 Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся ў в. Залюбічы Баранавіцкага раёна. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (школьнае аддзяленне, 1959); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, спецыяльнасць “Матэматыка”, 1965).  Матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын, комплексаў і камп'ютарных сетак. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1988), доктар тэхнічных навук (1992). У 1993 г. выбраны членам Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі. Навуковыя інтарэсы: кадзіраванне інфармацыі; паралельны працэсінг; архітэктура вылічальных сістэм. Займае пасаду  прафесара на кафедры матэматычнага забеспячэння ЭВМ факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”(2000),

Прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”(2011)

 

Алфавітны паказальнік персаналій