pcpi6

Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў

(21.02.1940 - 24.04.2022)

гісторык

краязнаўца

мастак

2102

 

   Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў нарадзіўся на станцыі Цэліна Растоўскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы два гады працаваў у паравозным дэпо г. Баранавічы, затым вучыўся на суднавадзіцельскім аддзяленні Рыжскага мараходнага вучылішча, якое скончыў у 1963 г. З 1964 па 1966 гг. вучыўся ў Краснадарскім мастацкім вучылішчы. У 1972 г. скончыў гістарычны факультэт Кубанскага Дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам у Баранавіцкім краязнаўчым музеі. З 1985 г. займаў пасаду дырэктара музея. За гады працы ў краязнаўчым музеі С. А. Шчарбакоў падрыхтаваў і надрукаваў дзясяткі  артыкулаў па гісторыі краю, прымаў удзел у выданні кнігі “Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён”.  У  1989 г. выдадзена кніга С. А. Шчарбакова “Баранавічы” (з серыі “Города-побратимы”), у 2009 г. – “Барановичи на  открытках и фотографиях”, “Барановичи: улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884–2019 годы”(2019), “Мозаики барановичского Покровского собора”(2019).  С. А. Шчарбакоў з’яўляецца адным з аўтараў альбома “Баранавічы” (2004). Актыўна працуе як мастак.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій