Лідзія Якаўлеўна Шляхціна
(1925–16.03.1983)
заслужаная настаўніца

Лідзія Якаўлеўна Шляхціна нарадзілася ў 1925 г. у г. Стары Аскол Курскай вобласці (цяпер Белгародская вобласць Расіі) у сям’і служачых. З 1942 г. працавала піянерважатай у Мельцанскай школе Мардоўскай АССР. У 1946 г. закончыла Саранскі педагагічны інстытут і атрымала напраўленне на працу ў г. Баранавічы. У 1954–1961 гг. дырэктар баранавіцкай рускай СШ № 7, у 1961–1966 гг. загадчык Баранавіцкага гарана, у 1966–1974 гг. дырэктар СШ № 16, у 1974–1983 гг. дырэктар баранавіцкай СШ № 6 (цяпер гімназія № 3). Ганаровае званне прысвоена ў 1963 г. Мае ўзнагароды: ордэны Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі, дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Адна з вуліц горада носіць імя Лідзіі Якаўлены Шляхцінай.




