pcpi6

Вольга Мікалаеўна Цішына

(13.03.1950)

артыстка оперы (мецца-сапрана)

 

    Вольга Мікалаеўна Цішына нарадзілася ў г. Баранавічы. У 1977 г. скончыла Беларускую кансерваторыю. У 1977–1993 гг. – салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Валодае прыгожым голасам багатага нізкага тэмбру. ВыкананнеВ. М. Цішынай вылучаецца высокай мастацкай культурай, адточанасцю сцэнічнай пластыкі. Найбольш блізкія ёй характарныя вобразы, у якіх спявачка дасягае арганічнага спалучэння акцёрскай ігры і вакальнага майстэрства. Сярод партый: Кармэн (“Кармэн” Ж. Бізэ), Берта (“Севільскі цырульнік” Дж. Расіні), Канчакоўна (“Князь Ігар” А. Барадзіна) і інш. З 1994 г. жыве і працуе ў Францыі (оперны тэатр г. Манпелье). 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій