pcpi6

Юрый Іванавіч Хілько

(13.02.1960)

беларускі графік

педагог

1302

 

Юрый Іванавіч Хілько нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1980), Беларускую акадэмію мастацтваў (1991). Вучыўся ў Ю. Выхадцава, А. Салькова, А. Малішэўскага, В. Шаранговіча, У. Савіча. З 1993 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, загадчык кафедры графікі, член Беларускага саюза мастакоў (1993). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Стварыў ілюстрацыі да кніг М. Багдановіча, А. Лойкі, М. Гарэцкага, Г. Пашкова, Я. Сцяпанавай. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 г. Лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці імя святых Кірылы і Мяфодзія (1990), уладальнік дыплома конкурсу “Лепшае выданне года” (1995), дыплома Беларускага саюза мастакоў “За актыўную творчую дзейнасць” (1988), дыплома Рэспубліканскага конкурсу кніжнага мастацтва (2003), Ганаровай граматы Міністэрства культуры РБ (2010). Работы Юрыя Хілько знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Музеі сучаснага выяўленчага  мастацтва (г. Мінск), графічных і мастацкіх цэнтрах Германіі, Швецыі, ЗША.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій