pcpi6

Іван Фёдараваў (І. Ф. Масквіцін)

(каля 1510 – 15.12.1583)

расійскі асветнік

заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне

fedorov

 

    Іван Фёдараў (сапраўднае імя – Іван Фёдаравіч Масквіцін) па  некаторых звестках нарадзіўся ў в. Петкавічы Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе ў 1532 г. атрымаў ступень бакалаўра. У 1550-я гг. працаваў у друкарні ў г. Маскве. З 19.04.1563 г. па 01.03.1564 г. разам з Пятром Мсціслаўцам выдаў першую ў Расіі друкаваную кнігу “Апостал”. У 1565 г. Фёдараў і Мсціславец  выпусцілі ў г. Маскве два выданні “Часоўніка”, які выкарыстоўваўся пры пачатковым навучанні грамаце. У 1566 г. яны пакінулі г. Маскву і заснавалі друкарню ў мястэчку Заблудава Гродзенскага павета ў маёнтку гетмана ВКЛ Р. А. Хадкевіча. Тут імі надрукаваны “Евангелле вучыцельнае” (1569) і “Псалтыр з Часаслоўцам” (1569–1570). У канцы 1572 – пачатку 1573 гг. Фёдараў пераехаў у Львоў і заснаваў першую на Украіне друкарню. У 1574 г. выдаў там першую ўкраінскую дакладна датаваную кнігу “Апостал” і першы друкаваны ўсходне-славянскі падручнік “Азбука”. Каля 1578 г. заснаваў друкарню ў г. Астрог, дзе надрукаваў новае выданне “Азбукі”, у 1580 г. – “Псалтыр”, “Новы запавет”, у 1581 г. – “Храналогію” А. Рымшы. Да 12.08.1581 г. І. Фёдараў надрукаваў “Астрожскую біблію” – першае поўнае выданне славянскай Бібліі кірылаўскага шрыфту. З 1582 г. Фёдараў зноў у Львове. Імкнучыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, адліваў гарматы, вынайшаў шматствольную марціру з узаемазаменнымі часткамі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій