Кастусь Станіслававіч Турко
(21.10.1935–2000)
паэт

Кастусь Станіслававіч Турко нарадзіўся ў в. Крошын Баранавіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1956 г. Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага працаваў настаўнікам у Нясвіжскім, затым Ляхавіцкім раёнах, спецыялістам па сацыяльнай ахове дзяцінства ў адзеле адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Вожык”, “Сельская гаспадарка Беларусі”, газетах “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша слова”, “Чырвоная змена”, “Мінская праўда”, “Заря”, “Ніва”, нясвіжскай і ляхавіцкай раённых газетах. Аўтар зборніка вершаў “Заўсёды з вамі” (1995).
|
|




