pcpi6

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі

(09.03.1960)

рэжысёр, акцёр

0903

 

     Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў Мінскі інстытут культуры (1981), Беларускую акадэмію мастацтваў (1991). У 1981–1987 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі, у 1993–2010 гг. – рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. У 1999 г. стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі  на Таганцы пад кіраўніцтвам Ю. Любімава, у 2008 г. – у Маскоўскім Мастацкім тэатры імя А. П. Чэхава пад кіраўніцтвам А. Табакова. У розных тэатрах паставіў больш за  30 спектакляў па матывах класічнай і сучаснай драматургіі. З 2010 г. мастацкі кіраўнік беларускага тэатра юнага гледача.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій