pcpi6

Андрэй Рымша

(каля 1550 – пасля 1599)

паэт

заснавальнік панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры

rumsha

 

   Андрэй Рымша нарадзіўся ў в. Пянчын Баранавіцкага раёна. Паводле некаторых звестак вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. З 1572 г. служыў у князёў Радзівілаў. Удзельнік ваенных паходаў. З 1582 г. жыў у маёнтку Дзявенішкі Ашмянскага павета, пасля быў падстаростам у мястэчку Біржы. У 1581 г. выдаў у Астрогу на Валыні вершаваную  “Храналогію” (фактычна памесячны каляндар) на беларускай мове. З’яўляецца аўтарам панегірычных вершаў на гербы магнатаў А. Валовіча, Л. Сапегі, Ф. Скуміна, паэмы на польскай мове “Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы… Крыштофа Радзівіла…” (1585). Пераклаў з лацінскай на польскую мову і выдаў твор А. Поляка “Хараграфія, або Тапаграфія… святой зямлі” (1595).

 

Алфавітны паказальнік персаналій